Як будзе хадзіць транспарт у навагоднюю ноч

У Гродне ў навагоднюю ноч будзе па-іншаму арганізаваны транспартны рух. Таксама расказваем, да якога часу будзе хадзіць грамадскі транспарт.

З 23.00 гадзін 31 снежня 2019 да 4.30 гадзін 1 студзеня 2020 часова забаронены рух транспарту па вул. Дзяржынскага (на ўчастку ад вул. 1 мая да вул. Сацыялістычнай), вул. Сацыялістычнай (на ўчастку ад вул. Ажэшкі да вул. Карбышава), вул. Ажэшкі (на ўчастку ад вул. Тэлеграфнай да вул. Дзяржынскага), плошчы Антонія Тызенгаўза, вул. Максіма Горкага (на ўчастку ад вул. Міцкевіча да плошчы Антонія Тызенгаўза), паведамляе тэлеграм-канал «Гродна Плюс».

У навагоднюю ноч з 1.00 да 5.00 1 студзеня 2020 г. будзе арганізаваны рух грамадскага транспарту па наступных маршрутах, паведамляе grodnonews.by:

маршруты гарадскіх аўтобусаў: № 1 «Вішнявец — Механічны завод», № 3 «Фолюш — Чыгуначны вакзал», № 6 «Вуліца Рэпіна — Гарадская клінічная бальніца № 3», № 8 «Вішнявец — Вуліца Урублеўскага», № 15 «Механічны завод — вуліца Урублеўскага «, № 17 «Сярэдняя школа № 3 — вуліца Белыя Росы», № 20 «вуліца Дамброўскага — заводакіраўніцтва ААТ «Гродна Азот», № 21 «вуліца Маладзёжная — Паўднёвы», № 26 «вуліца Маладая — Забалаць», № 41 «Вуліца Маладзёжная — Альшанка», № 42 «Вішнявец — Каўбасіно», № 47 «Чыгуначны вакзал — Альшанка»;

маршруты тралейбусаў: № 3 «Фарты — Вуліца Пераможная», № 7 «Політэхнічны каледж — Вуліца Маладзёжная», № 13 «Фолюш — Вуліца Пераможная», № 16 «Хімвалакно — Вуліца Маладзёжная», № 17 «Дзевятоўка — Дзіцячая бальніца», № 18 «КСМ — Вуліца Маладзёжная», № 19 «Дзевятоўка — Шпіталь».

Маршруты будуць курсіраваць з улікам закрыцця руху транспарту па вул. Дзяржынскага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024