Пракуратура прымусіла міліцыю заняцца трупамі жывёл каля САГ

Пракуратура Гродна адмяніла рашэнне міліцыі аб адмове ва ўзбуджэнні справы, паведамляе актывіст Анатоль Мышкевіч. Яе маглі распачаць з-за выяўлення мноства трупаў жывёл каля Пункта ўтрымання бяздомных жывёл СпецАўтаГаспадаркі. Матэрыял з пісьмовымі ўказаннямі накіраваны начальніку Ленінскага РАУС на дадатковую праверку.

12 верасня валанцёры паведамілі, што каля Пункта часовага ўтрымання жывёл па вуліцы Дамброўскага былі знойдзены трупы катоў і сабак, некаторыя з іх былі з аброжкамі. Валанцёраў цікавіла пытанне: адкуль такая колькасць забітых жывёл каля сцен арганізацыі, якая займаецца адловам і знішчэннем жывёл? У пункце часовага ўтрымання ў той жа дзень распавялі, што трупы жывёл яны не маюць права выкідаць на вуліцу. Усе трупы яны вывозяць у спецыяльную яму для ўтылізацыі.

Зоаабаронцы напісалі заяву ў міліцыю, а Анатоль Мышкевіч адправіў зварот у пракуратуру з просьбай правесці праверку. Знайшлі двух вінаватых, але прыцягваць іх да адказнасці міліцыя не стала. Анатолю не далі азнаёміцца ​​з матэрыяламі справы, таму ён напісаў яшчэ адзін зварот у пракуратуру наконт правамернасці дзеянняў міліцыі.


Милиция не рассказывает откуда возле САХа трупы животных. Зоозащитники хотят ознакомиться с материалами дела


Фота: vk.com/garodnia2017
Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024