Сланы і Японія. Тату-майстар з Гродна прэзентаваў выставу жывапісу

«Сланы ідуць у пошуках вады — і гэтак жа я іду ў жыцці і шукаю вось гэтую ваду, калі я ўсё ж яе знайду, нейкую разыначку ў жывапісе. Кожны мастак шукае самога сябе», — распавядае пра выставу Канстанцін Борын, адзін з пачынальнікаў тату-арту ў Гродне. Ён патлумачыў, чаму любіць маляваць сланоў і што агульнага ў тату-арту і жывапісу.

Выстаўка «Сланы» восенню прайшла ў галерэі «Тызенгаўза». Для кавярні «AvaCava» Канстанцін дапоўніў экспазіцыю іншымі карцінамі з японскімі матывамі і канямі. У экспазіцыю ўвайшлі 13 работ. Яе называюць адной з самых глыбокіх персанальных выстаў аўтара. Дарэчы, ні адна з карцін на выставе не мае назвы — каб не ўплываць на ўспрыманне гледача.

Персанальная выстава задумалася ў 2012 годзе. Канстанцін зразумеў, што гатовы да яе, калі адчуў сілу. Кажа, месцамі ствараць было лёгка, месцамі - складана. «Як штосьці прыходзіць, так усё досыць проста. А часам трэба было і падумаць, што з гэтым зрабіць».

— Сланы — вялікія, прыгожыя і магутныя. Яны як вобраз — вельмі прыгожы і фактурны. Можна было б любы вобраз выбраць, але выбраліся сланы — і ў іх я адлюстраваў тое, што ўмею. «Вобраз чагосьці ўнутранага, нейкі настрой жыццёвы, выліліся менавіта ў сланоў», — тлумачыць Канстанцін.

Спецыялісты кажуць, што сланы найбольш ярка адлюстроўваюць філасофію жывапісу мастака, уменне эксперыментаваць з колерам, разуменне формы, фактуры і кампазіцыі. А кожны са сланоў - унікальны, па-свойму глыбокі, гуллівы, агрэсіўны, складзены і просты, кожны з іх распавядае адмысловую, непаўторную гісторыю.

— Маляўнічая мова Канстанціна Борына вабіць, зачароўвае сваёй глыбінёй і шчырасцю. Кожнае палатно ён напаўняе цэлай гамай унутраных перажыванняў. Творчы метад аўтара мае на мэце найбольш дакладную перадачу вобразаў самых буйных, мудрых, тактыльных наземных істот на нашай планеце, таму «ювелірнасць» выканання фактуры і дэталяў проста захапляе. У сваёй творчасці Борын дзеліцца з гледачом уражаннямі, адлюстроўваючы рэальныя або створаныя ўяўленнем вобразы з мінулага і сучаснасці, — кажуць пра яго.

Апошняя персанальная выстава Канстанціна была 18 гадоў таму. Тады ён маляваў матылькоў. «А зараз я прыйшоў да сланоў. Спачатку было такое лёгкае насякомае, а прыйшоў да цяжкай істоты. Гэта, напэўна, і ёсць гэты пошук», — разважае Канстанцін.

Кацярына Петруцый і Канстанцін Борын
Ён працуе тату-майстрам і майстрам барэльефаў, але жывапіс і малюнак заўсёды былі з ім — з 4-га класа. «Тату — таксама своеасаблівы малюнак. Пікаса таксама займаўся татуіроўкай. Павінен быць малюнак, павінна быць паняцце лініі і плямы. Майстры павінны нешта даносіць, рабіць тату цікавай. Гэта таксама мастацтва», — кажа Канстанцін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024