Навіны

Чатыры гадзіны ратавальнікі дапамагалі гродзенцам выратаваць шчанюкоў, якія захраслі ў бетоннай пліце

Информация о том, что щенки застряли в плите, появилась в группе «Преданное сердце» 15 декабря, но реальные попытки спасти животных начались только на следующий день.

«Вечером 15 декабря в группе „Преданное сердце“ я увидела пост с просьбой о помощи: в Понемуни надо достать щенков, которые забились в дырку бетонной плиты, — рассказывает гродненка Снежана Сурба. — На тот момент я была в Польше и приехала только утром следующего дня. В Гродно я связалась с автором поста и была сильно удивлена, что никто из гродненцев на тот момент не откликнулся. Я позвонила в МЧС и рассказала о проблеме. Спасатели приехали на место, там уже был парень, который пытался достать щенков. Но ни у кого не получилось помочь животным. Спасатели сказали, что нужен кран, чтобы поднять плиты. Своими силами у них ничего не получалось».

Некалькі гадзін ратавалі шчанюкоў, якія ўвечары 16 снежня захраслі ў бетоннай пліце ў мікрараёне Панямунь. Спачатку неабыякавыя гараджане спрабавалі сваімі сіламі дапамагчы жывёлам, а потым выклікалі ратавальнікаў.

Інфармацыя пра тое, што шчанюкі захраслі ў пліце, з’явілася ў групе «Адданае сэрца» 15 снежня, але рэальныя спробы выратаваць жывёл пачаліся толькі на наступны дзень.

«Увечары 15 снежня я ўбачыла пост з просьбай аб дапамозе: у Панямуні трэба дастаць шчанюкоў, якія забіліся ў дзірку бетоннай пліты, — распавядае гродзенка Сняжана Сурба. — На той момант я была ў Польшчы і прыехала толькі раніцай наступнага дня.
У Гродне я звязалася з аўтарам паста і была моцна здзіўленая, што ніхто з гродзенцаў на той момант не адгукнуўся. Я патэлефанавала ў МНС і распавяла аб праблеме. Выратавальнікі прыехалі на месца, там ужо быў хлопец, які спрабаваў дастаць шчанюкоў. Але ні ў кога не атрымалася дапамагчы жывёлам. Ратавальнікі сказалі, што патрэбен кран, каб падняць пліты. Сваімі сіламі ў іх нічога не атрымлівалася».

Набліжаўся канец працоўнага дня і Сняжана стала тэлефанаваць у гарадскія службы, каб яны далі кран. Але ніхто не адгукнуўся.

«Было позна і ніхто не хацеў ехаць, а шчанюкі працягвалі скуголіць. Гродзенцы сталі пісаць у групе, што гатовыя скінуцца грашыма, галоўнае каб знайшоўся кран. Усё ж такі ўдалося выйсці на аднаго прыватніка. Ён зразумеў становішча і за 30 хвілін прыехаў у Панямунь. Ён быў з намі 4 гадзіны і мог патрабаваць вялікія грошы, але ўзяў мінімум. Знялі 7 пліт і зноў выклікалі МНС. Выратавальнікі прыехалі зноў і пачалі распілоўваць пліты, але выбегла жанчына і стала крычаць: „Вы не маеце права іх чапаць!“ Я ў слёзы. Жанчына патэлефанавала уладальніцы пліт. Тая была катэгарычна супраць. Прапаноўвалі грошы, але яна адмаўлялася».

У выніку гаспадыня пліт прыехала ў Панямунь на таксі і на месцы дазволіла супрацоўнікам МНС працягнуць выратавальную аперацыю.

«Ратавальнікі сталі па сантыметры праразаць бетонную пліту. Чатыры гадзіны працавалі, баяліся нашкодзіць жывёлам. Але калі выратавалі жывёл, усе былі рады і фатаграфаваліся. Дзякуй гродзенцам і выратавальнікам, у гэтай сітуацыі без дапамогі жывёлы проста б загінулі».

Пасля выратавання шчанюкоў завезлі ў ветклініку і цяпер валанцёры шукаюць ім гаспадароў.



Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024