Хлопец скраў з крамы піва і цукеркі на 400 рублёў. Але службовы сабака іх знайшоў

У Гродне раней судзімы 22-гадовы хлопец са знаёмымі здзейсніў буйны крадзеж з крамы па вуліцы Савецкіх Памежнікаў. Ён пранік на склад універсама, пакуль двое яго таварышаў адцягвалі ўвагу ахоўніка, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

У выніку хлопец змог адкрыць уязную браму, выставіць на вуліцу восем скрынак піва і некалькі дзясяткаў каробак какосавых цукерак на агульную суму амаль 400 рублёў. Пазней ён у некалькі заходаў перамясціў выкрадзены тавар у кватэру.

Знікненне піва і цукерак супрацоўнікі гандлёвага аб’екта выявілі, калі іх ужо перанеслі. Супрацоўнікі РАУС са службовым сабакам выявілі выкрадзены тавар. Часткі спіртнога і цукерак ужо не было. Малады чалавек затрыманы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024