Прараба, на чыёй будоўлі загінуў рабочы, могуць пазбавіць волі на сем гадоў

30-гадовы працаўнік адной з будаўнічых арганізацый Гродна 24 мая праводзіў земляныя работы па пракладцы вадаправода. Калі працоўны знаходзіўся ў траншэі глыбінёй 2,5 метра з вертыкальнымі сценкамі без мацаванняў, адбылося абвальванне грунту, якім яго прыціснула, у выніку чаго мужчына атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр на месцы здарэння, паведамляе t.me/s/skgovby.

Па дадзеных следства, прараб неналежным чынам выконваў свае службовыя абавязкі, дапусціў шэраг парушэнняў патрабаванняў службовай інструкцыі, на месцы выканання работ адсутнічаў і не забяспечваў выкананне заканадаўства аб ахове працы.

Па выніках расследавання яму прад’яўлена абвінавачанне па ч.2 арт. 303 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Па гэтым артыкуле чалавек караецца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024