У Гродне падпісана «Пагадненне мэраў». Што гэта значыць?

Мечыслаў Гой падпісаў «Пагадненне мэраў». Гэта значыць, што наш горад ўключаецца ў міжнародны праект, дзе задзейнічана каля 10 тысяч гарадоў свету. Мэта — змена экалагічнага становішча і барацьба са зменай клімату. У бліжэйшыя 10 гадоў мы павінны знізіць выкіды парніковых газаў на 30%. Пры гэтым частку фінансавых выдаткаў возьме на сябе Еўрапейскі Саюз, паведамляе grodnoplustv.by.

— Праца па пагадненні мэраў пачынаецца з аналізу сітуацыі. Мы сумесна з гарвыканкамам прыцягнем экспертаў-энергетыкаў і паглядзім, якія выкіды парніковых газаў утвараюцца ў базавым годзе. Базавы год будзе абраны паміж 2010 і 2019. Пасля таго, як мы ўбачым, якая базавая сітуацыя ў Гродне, будуць распрацоўвацца мерапрыемствы, як скараціць выкіды да 2030 года, — кажа Юлія Яблонская, старшыня міжнароднага грамадскага аб’яднання «Экапартнерства».

Рэалізаваць эка-праект дапамогуць еўрапейскія куратары з шматгадовым вопытам. Да таго ж, Гродна ўжо рэалізаваў некаторыя экалагічныя праекты. Гэта і развіццё маршрутаў электратранспарту, уцяпленне тарцоў дамоў, замена цеплатрас, укараненне ў вулічным асвятленні святлодыёдаў і многае іншае. У рамках «Пагаднення мэраў» плануюць дзейнічаць далей: ад высадкі зялёных алей да замены дызельных аўтобусаў на электрычныя. Таксама ў планах будаўніцтва «Зялёнага квартала» ў Гродне, дзе будуць узводзіць толькі энергаэфектыўныя дамы, прычым апошняга пакалення.

— Мы думаем размясціць яго на тэрыторыі Фолюша, гэта былая вайсковая частка, маляўнічае месца, дзе можа размесціцца цэлы квартал энергаэфектыўных дамоў, якія зноў жа дадуць пэўны эфект па гэтай праграме ў тым ліку. Гэта мінімальная колькасць спажыванай электраэнергіі, мінімальная колькасць падаваемай цеплавой энергіі, і будзем выкарыстоўваць аднаўляльныя віды энергіі, — кажа Мечыслаў Гой, старшыня Гродзенскага гарвыканкама.

Гродна стаў 51-м беларускім горадам, якія падпісалі «Пагадненне мэраў». Згодна з умовамі праекта, свае ініцыятывы па паляпшэнню экалагічнай абстаноўкі могуць ўносіць не толькі арганізацыі і прадпрыемствы горада, але і гараджане.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024