У Гродзенскім перынатальным цэнтры больш не будуць праводзіць аборты

З 2 снежня ў перынатальным цэнтры рэалізуецца праект «Клініка без абортаў». Ва ўстанове больш не праводзяць перапыненне цяжарнасці да 12 тыдняў па жаданні жанчыны ні інструментальным, ні медыкаментозным спосабам, паведамляе belta.by.

«Праблема абортаў актуальная для ўсяго свету, мае яна і эканамічнае, і сацыяльнае, і этычнае значэнне. Ці ўплывае яна і на дэмаграфію. У Гродзенскай вобласці, на жаль, як і ва ўсёй краіне, нараджальнасць зніжаецца. У 2018 годзе ў рэгіёне нарадзілася на 9% менш дзяцей, чым годам раней», — адзначыла Святлана Разіна, загадчыца паліклінікай УАЗ «Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр», перад пачаткам круглага стала «За нараджэнне».

Яна падкрэсліла, што праект «Клініка без абортаў» у тым ліку накіраваны і на павышэнне нараджальнасці.

Па словах Святланы Разінай, з усімі цяжарнымі жанчынамі працуюць псіхолагі і псіхатэрапеўты. Дзякуючы предабортным псіхалагічным кансультацыям у 2018 годзе 21% жанчын захавалі цяжарнасць. Па выніках 9 месяцаў бягучага года гэты паказнік склаў амаль 26%.

Падчас круглага стала адзначалася, што кожная перарваная цяжарнасць — гэта праблема не толькі жанчыны і сям'і, але і грамадства ў цэлым. У працы круглага стала «За нараджэнне» прынялі ўдзел не толькі медыкі-практыкі і спецыялісты з гэтай сферы, але прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, святары.

На базе перынатальнага цэнтра для аказання комплекснай спецыялізаванай дапамогі жанчынам і шлюбным парам створана абласное кансультатыўна-дыягнастычнае аддзяленне «Шлюб і сям’я».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024