6 снежня каля будынку Еўрапейскай камісіі ў Брусэлі некалькі беларусаў і ўкраінцаў зладзілі пікет. Яны выступалі супраць «паглыблення інтэграцыі» Беларусі і Расеі, піша svaboda.org.

Беларусы і ўкраінцы зладзілі пікет каля будынку Еўракамісіі ў Брусэлі

«Вядома, што ў бліжэйшы час паміж кіраўніком Крамлю Пуцінам і ягонай марыянэткай Лукашэнкам будзе падпісана ганебная дамова, якая пазбавіць Беларусь рэшты незалежнасьці і сувэрэнітэту», — пішуць на сайце Belarus.eu.​

Удзельнікі пікету заклікалі жыхароў Беларусі выходзіць на акцыі пратэсту ў дзень перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, каб «бараніць Беларусь і яе незалежнасьць, здабытую крывёй і жыцьцямі беларускіх патрыётаў». Яны раздавалі бюлетэнь, у якім пісалі, што толькі NATO можа быць гарантам бяспекі Еўропы.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: