Беларусь нічога ня просіць у Расіі, толькі роўныя ўмовы. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перамовах у Сочы з прэзыдэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае svaboda.org са спасылкай на БЕЛТА.

Лукашэнка на перамовах з Пуціным расказаў, чаго хоча Беларусь

Лукашэнка падкрэсліў, што бакі сабраліся на сустрэчу, каб паглядзець, як ідзе праца над аналізам саюзнай дамовы і адпаведнымі пытаннямі.​

«Мы не просім танны газ, танную нафту. Галоўнае, каб роўныя былі ўмовы», — падкрэсліў кіраўнік краіны. — Калі нашы прадпрыемствы купляюць за $200, значыць, і канкуруючыя прадпрыемствы (у Расіі. – БЕЛТА) павінны мець такую ж цану. У адваротным выпадку мы проста не задамо аснову нашых адносін. Вы як вучоны, кандыдат эканамічных навук разумееце гэта не горш за мяне. Вось адзіная праблема, над якой у прынцыпе працуюць нашы ўрады. Мы сабраліся для таго, каб вырашыць гэтыя пытаньні».

Уладзімір Пуцін выказаў спадзяванне, што Беларусь і Расія працягнуць працу для збліжэньня ў эканоміцы.

Сустрэча праходзіць у рэзыдэнцыі Бачароў Ручай. На перамовах акрамя кіраўнікоў дзяржаў прысутнічаюць прэм’ер-міністры і іншыя прадстаўнікі ўрадавых дэлегацый дзвюх краін.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: