Менш заплацім на мяжы. З 2020 года не будзе прымяняцца паняцце «непадзельны тавар»

З 1 студзеня 2020 года тое, што зараз называюць «непадзельны тавар», уключаецца ў агульныя вагу і кошт тавару, што ўвозіцца фізічнымі асобамі на тэрыторыю ЕАЭС. Даплочваць прыйдзецца толькі за лішнюю вагу тавару.

«Непадзельны тавар» для асабістага карыстання — гэта прадмет вагой больш за 35 кг (з улікам першаснай упакоўкi). З 1 студзеня 2020 пры ўвозе такога тавару мытныя плацяжы будуць выплачвацца па стаўках 30% ад кошту, але не менш як 4 еўра за 1 кг вагі ў частцы перавышэння коштавай і (або) вагавай нормаў - з улікам частаты перамяшчэння, паведамілі ў прэс-службе Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Цяпер бяспошлінна можна завезці тавары, кошт якіх не перавышае суму 500 еўра і (або) вага не перавышае 25 кг, а ў выпадку перасячэння мяжы часцей, чым раз у 3 месяцы, кошт такіх тавараў не павінен перавышаць 300 еўра, а агульны вага — не больш за 20 кг.

Такім чынам, растаможка цяжкіх тавараў з 2020 года стане танней: калі цяпер за ўвоз посудамыйнай машыны вагой 36 кг неабходна выплаціць 36 кг * 4 еўра = 144 еўра, то з 2020 трэба будзе плаціць толькі за кілаграмы, якія перавышаюць вагавую норму, значыць (36 кг — 25 кг) * 4 еўра = 44 еўра.

Але пры гэтым трэба памятаць, што з 2020 увесь тавар падлягае сумарнаму узважванню, і калі акрамя посудамыйнай машыны вы вязеце яшчэ бытавую хімію, то яе вага паўплывае на павелічэнне кошту мытнай пошліны.

Узважванню і растаможцы падлягае толькі тавар, які ўпершыню увозіцца для асабістага выкарыстання на тэрыторыю Беларусі. Калі вы вяртаецеся ў Беларусь з вывезенымі адтуль рэчамі, іх вага не будзе ўлічвацца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024