Асудзілі інжынера прадпрыемства, дзе слесар атрымаў смяротную траўму

Слесар, жыхар Ашмянаў, атрымаў смяротную траўму падчас рамонту канвеера. Абвінавачанаму 43 гады, ён жыхар Смаргоні. Справа разглядалася па другой частцы артыкула 306 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Парушэнне правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека».

Прысуд — 3 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права выконваць арганізацыйна-распарадчыя абавязкі тэрмінам на 4 гады. Па амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў абвінавачваны часткова вызвалены ад асноўнага пакарання тэрмінам на 1 год.

Пра гэта распавяла kraj.by старэйшы памочнік пракурора Смаргонскага раёна Анастасія Чывіль, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачанне ў судзе.

— У судовым пасяджэнні было ўстаноўлена, што 23 мая ў цэху рамантавалі цягавы ланцуг канвеера. Для гэтага яго абясточылі, — распавядае Анастасія Чывіль. — Пасля рамонту абвінавачваны, інжынер-механік цэха, даў каманду ўключыць ток, каб зрабіць пробны пуск. Пасля гэтага ён заўважыў, што не пастаўлена на месца стопарнае кальцо. Трэба было зноў абясточваць канвеер. Ён гэтага не зрабіў, усталяваўшы кальцо без адключэння току. 22-гадовы слесар па рамонце абсталявання ў гэты момант збіраў інструменты на канвееры, які раптам запусцілі. Пацярпелага зацягнула пад лопасці.

Па словах Анастасіі Чывіль, хлопец атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія сталі прычынай смерці. Малады слесар памёр на месцы здарэння.

У судзе абвінавачваны цалкам прызнаў сваю віну.

Прысуд у законную сілу не ўступіў. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ў Гродзенскі абласны суд ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024