У Лідзе невядомыя прадалі маладому чалавеку знойдзены «скарб», які аказаўся фальшыўкай

У Лідзе 27-гадоваму мясцоваму жыхару невядомыя прадалі «скарб» з нібы залатымі і срэбнымі манетамі. У выніку малады чалавек страціў 420 рублёў, тэлефон і партатыўную зарадку. А «скарб», вядома, апынуўся несапраўдным, піша TUT.BY са спасылкай на «Лідскую газету».

У Беларусі і раней былі падобныя выпадкі махлярства. Мужчыны з неславянскай знешнасцю на аўтамабілі з расійскімі нумарамі прыязджаюць у горад, пераапранаюцца ў рабочую вопратку і пад выглядам будаўнікоў-гастарбайтэраў распавядаюць, што знайшлі на будоўлі скарб з залатымі і срэбнымі манетамі, каштоўнымі сталовымі прыборамі, якія хочуць канвертаваць ў грошы.

На прапанову здаць знаходку дзяржаве і атрымаць сваю законную долю адказваюць, што не жадаюць «свяціцца», таму гатовыя тэрмінова прадаць каштоўныя прадметы ў разы танней.

Дарэчы, у падобнай сітуацыі апынулася жыхарка Маладзечна, якая купіла купіла ў незнаёмца «царскія» манеты – а яны апынуліся падробкай.

Прадавец заявіў, што знайшоў манеты на будаўнічым аб’екце, дзе працаваў сам. Здзелка адбылася каля дома на вуліцы Віленскай. Пазней жанчына засумнявалася ў сапраўднасці манет і звярнулася ў ламбард – і спецыялісты былі з ёй згодны. Тады яна звярнулася ў міліцыю.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: