Добрая навіна для аматараў шопінгу ў Польшчы: там у снежні перад каляднымі святамі будуць тры «гандлёвыя» нядзелі, калі ўсе крамы будуць адкрытыя для пакупнікоў. Выключэнне менавіта для апошняга месяца года прапісана ў законе аб забароне гандлю ў апошні дзень тыдня, прынятым у 2018 годзе, піша TUT.BY.

Такім чынам, паехаць «па закупы» можна будзе 15, 22 і 29 снежня. 8 снежня дзейнічае забарона на гандаль.

Нагадаем, абмежаванне гандлю ў некаторыя нядзелі было ўведзена ў Польшчы ў 2018 годзе. Такі закон падпісаў прэзідэнт краіны Анджэй Дуда.

Згодна з пастановай, толькі ў апошнюю нядзелю месяца крамам можна працаваць. За парушэнне — штраф да 100 тысяч злотых.

У законе ёсць выключэнні для нядзель перад двума святамі - Калядамі і Вялікаднем.

У 2020 годзе нядзельныая гандлёвая забарона будзе яшчэ больш строгай: толькі сем нядзель будуць гандлёвымі, у тым ліку дзве ў снежні, паведамляе партал dziennikzachodni.pl.

Майце на ўвазе, у аўторак, 24 снежня, напярэдадні каталіцкіх Каляд, крамы ў Польшчы будуць працаваць па скарочаным графіку — да 14.00.