Гатовы праект указа. Мінфін распавёў, як будуць спаганяць дарожны падатак

Міністэрства фінансаў падрыхтавала праект указа аб змене існай сістэмы выплаты дарожнага падатку (дзяржпошліны) за доступ транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, піша tut.by са спасылкай на эфір ctv.by. Указ прадугледжвае ўвядзенне замест дзяржпошліны платы, якая будзе насіць непадатковыя характар, у тым жа памеры, які дзейнічае цяпер, заявіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

– Але пры гэтым мы ўпарадкавалі льготы, стварылі механізмы стымулявання грамадзян на выплату гэтага збору на працяглы перыяд. Далі права грамадзянам выплачваць гэты збор на мінімальны тэрмін – адзін месяц. І ён адвязаны ад тэхагляду аўтамабіля, – адзначыў Ермаловіч.

З іншага боку, дадаў ён, дзяржава ўзмацняе кантроль за гэтымі плацяжамі.

– Самым простым і справядлівым лічаць уключэнне ўсёй фінансавай нагрузкі па дарожнаму будаўніцтву ў кошт аўтамабільнага паліва праз павелічэнне акцызаў або ўвядзенне дадатковага падатку на аўтамабільнае паліва, – растлумачыў Ермаловіч.

Але ў гэтым выпадку рост цаны склаў бы больш за 10 капеек на літры.

– І ўся гэтая нагрузка, якая складае сотні мільёнаў рублёў, праз паліва размяркоўваецца практычна на ўсе тавары, што перавозяцца, уключаючы харчовую групу. Адпаведна, гэта прывядзе да агульнага росту коштаў на харчовыя тавары. То бок, людзі, у якіх няма аўтамабіляў, заплацяць гэты збор. У якіх ёсць аўтамабілі – заплацяць і праз паліва, і праз прадукты харчавання. Гэтая сістэма ў канчатковым выніку для грамадзян будзе найменш справядлівай. Мы потым не будзем разумець, хто ў выніку заплаціць гэтую дзяржпошліну, – аргументаваў міністр.

Пройдзе яшчэ адно абмеркаванне, на якім будзе прынята канчатковае рашэнне.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: