Навіны

У Гродне распрацуюць адмысловую сувенірную каву: прапануй назву для яе і выйграй месяц кавы бясплатна

Адна з першых кавярняў горада «Наша Кава» вырашыла выпусціць гродзенскую сувенірную каву ўласнай вытворчасці. Hrodna.life і «Наша Кава» сумесна абвяшчаюць конкурс на найлепшую назву для гэтага прадукта.

Чаму варта стварыць брэндавую каву?

Кожны горад намагаецца стварыць які-небудзь уласны адметны сувенір, брэнд, нешта пазнавальнае. І нярэдка гэта напой або ежа. Усе ведаюць кракаўскія абважанкі, венскі штрудэль, будапешцкі бітэр Унікум, рыжскі бальзам і, канешне ж, львоўскую каву. Калі ва Украіне сталіца кавы — Львоў, то ў Беларусі гэта безумоўна Гродна — горад, дзе ў канцы 18 ст з’явілася першая на тэрыторыі Беларусі кавярня.

Чаму менавіта «Наша кава»?

Яны — пачынальнікі і безумоўныя лідары найноўшай кававай хвалі ў Гродне. Яны сталі сапраўдным брэндам горада, яны папулярныя і сярод турыстаў, і сярод гродзенцаў. Яны добра ведаюць, што па ўсім свеце кава — не толькі напой, але і сувенір.

Навошта гэта Hrodna.life?

Мы за любую дзвіжуху! Мы ад самага пачатку свайго існавання стараемся развіваць наш горад, адсочваем усе навінкі ў турызме, сочым за новымі месцамі, сувенірамі, брэндам горада і г. д. Мы верым, што Гродна гэта кававая сталіца Беларусі, а брэндавая кава дапаможа пацвердзіць гэты тытул.

Што трэба зрабіць?

Прапануйце сваю назву для новай кавы. Будзе класна, калі вы коратка абгрунтуеце ваш варыянт, але гэта зусім не абавязкова. Мы будзем збіраць назвы 10 дзён. Пасля гэтага рэдакцыя разам з калектывам «Нашай кавы» і пасля кансультацый са спецыялістамі ад гісторыі і турызму выбярэ не больш за 10 найлепшых варыянтаў і мы запусцім галасаванне на сайце і ў нашых сацсетках. Варыянт пераможцы будзе выкарыстаны ў афармленні новай кавы. А сам пераможца атрымае сертыфікат ад «Нашай кавы» і падарункі ад Hrodna.life.

Дык якія прызы дакладна?

Першае месца — бясплатная кава ў «Нашай каве» на працягу месяца і пакуначак кавы 200 гр, другое месца — бясплатная кава на працягу тыдня і пакунак кавы, трэцяе — пакуначак кавы. Бясплатная кава гэта: эспрэса, капучына ці латэ на выбар.

Ёсць пытанні ці ідэі?

Пішыце нам на info@hrodna.life

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024