З 1 снежня даражэе аўтамабільнае паліва

З 1 снежня паліва зноў падаражэе на адну капейку, паведамляе svaboda.org. Апошні раз цана мянялася тыдзень таму, 24 лістапада.

“Белнафтахім” патлумачыў сітуацыю зніжэннем курсу беларускага рубля да асноўных валютаў і ростам цэнаў на нафту. Цяпер за 1 л паліва АІ-92 прыйдзецца аддаць 1,60 рубля, за АІ-95 — 1,70 рубля, за АІ-98 — 1,92 рубля, за дызэльнае паліва — 1,70 рубля.

У пачатку 2019 году 1 літар АІ-92 каштаваў 1,43 рубля (з таго часу цана вырасла на 11,9%), АІ-95 і дызэлю — 1,54 рубля (+10,4%), АІ-98 — 1,75 рубля (+9,7%).

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: