У Беларусі падчас парламенцкіх выбараў былі пазбаўленыя рэгістрацыі 105 назіральнікаў. Пра гэта ў эфіры АНТ заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, піша Белсат.

Старшыня ЦВК адзначыла, што 35 прадстаўнікоў АГП пазбавілі акрэдытацыі за падробку подпісаў, а яшчэ 70 чалавек — за парушэнні закона. У выніку, паводле яе, астатнія назіральнікі «падумалі, што трэба неяк інакш сябе паводзіць, стрымліваць сябе».

Ярмошына таксама заявіла, што з моманту з’яўлення заходніх назіральнікаў «пэўныя палітычныя сілы сталі спрабаваць даказаць і паказаць усяму свету, што ў нас усё вельмі дрэнна».

Каментуючы справаздачу назіральнікаў ад АБСЕ, яна падкрэсліла, што ацэнка была б іншай, калі б у парламенце былі дэпутаты ад апазіцыйных партыяў.