Сям’я з Гродна выйграла аўтамабіль ад «Нёмана»

Футбольны «Нёман» сумесна з ЦСК «Нёман» 24 лістапада ўручылі ключы ад аўтамабіля пераможцам конкурсу «Наша гульня — Ваша ўдача». Новы Renault Logan дастаўся маладой сям'і Івановых з Гродна.

У сярэдзіне мая «Нёман» абвясціў пра пачатак рэкламнай гульні, пераможца якой у канцы года атрымае легкавы аўтамабіль Renault Logan. Каб выйграць машыну, трэба было зрабіць усяго дзве рэчы: купіць поўны сезонны абанемент на хатнія матчы «Нёмана» і запоўніць анкету ўдзельніка рэкламнай гульні. Такі конкурс «Нёман» праводзіў ўпершыню.

Аўтамабіль разыгралі 9 лістапада на галоўнай арэне гродзенскага ЦСК «Нёман», пераможцам стала сям’я Івановых. Ключы ім уручылі 24 лістапада ў перапынку апошняга хатняга матчу, дзе «Нёман» прымаў «Энергетык- БДУ».

«Яшчэ ў траўні муж з дачкой былі на адным з матчаў» Нёмана «, калі і абвясцілі пра розыгрыш, — распавядае Іна Іванова. — Адразу ж у гэты дзень яны прыйшлі дадому і зарэгістраваліся ў гульні. Да лістапада пра розыгрыш усе забылі і калі нам патэлефанавалі, шчыра, мы былі шакаваныя вынікамі.

Адразу не паверылі, падумалі, што нейкі жарт. Мы былі ў той момант у гасцях. І муж не адразу падняў тэлефон, толькі потым ён зразумеў, што гэта яму званок. Калі падняў трубку і пачуў пра аўтамабіль, пачаў крычаць і радавацца".


Сям’я Івановых пераехала ў Гродна са Шчучына ў 2011 годзе. З гэтага часу яны наведваюць матчы «Нёмана».

«Дачка з мужам практычна на кожны матч ходзяць, а я ўжо па магчымасці. Муж не змог прыехаць на ўручэнне, ён нядаўна паехаў на працу ў Еўропу. Але гэты падарунак атрымліваем мы, яго сям’я. Новы аўтамабіль ў нас упершыню, нашай старэнькай машыне ўжо 23 гады і мы як раз хацелі купляць нешта новае. І тут нам „Нёман“ робіць такі падарунак. Адна машына добра, а дзве лепш», — дадала Іна.



Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024