У Гродне можа з’явіцца яшчэ адзін шклозавод

У Беларусі для задавальнення попыту на шкляную тару і ўпакоўку можа быць пабудаваны новы шкляны завод, піша БЕЛТА. Кажуць, гэта робіцца, каб ўжываць менш пластыка.

«Важна, каб да такога сур’ёзна пераходу была гатовая прамысловасць. Пераход запланаваны паэтапны. Напрыклад, спачатку апрабацыя пройдзе на пітной вадзе, газіроўцы. Таму мы разлічваем, што магутнасці прадпрыемстваў будуць гатовыя забяспечваць узрастаючую патрэбу ў шкляной тары», — сказаў Дзмітрый Мікулёнак, міністр архітэктуры і будаўніцтва. Ён падкрэсліў, што ў краіне працуюць тры буйных шкляных завода. Зараз яны забяспечваюць каля 70% рынку Беларусі. У прыватнасці, піўная бутэлька, бутэлька для лікёра-гарэлачных заводаў, тара для кансервавання, якая выкарыстоўваецца беларускімі прадпрыемствамі, у асноўным айчыннай вытворчасці.

Прапрацоўваюцца пытанні па павелічэнні магутнасцяў у краіне. У тым ліку і за кошт будаўніцтва новага завода па вытворчасці шкляной тары. «Вядуцца неабходныя разлікі. Так як гэты від прадукцыі запатрабаваны на замежных рынках, з будаўніцтвам новага завода мы зможам ў разы нарасціць экспарт. Зараз жа нашы прадпрыемствы часам мусяць адмаўляць замежным пакупнікам, каб задаволіць запыты сваіх спажыўцоў. Галіне ёсць куды развівацца», — падкрэсліў міністр.

Генеральны дырэктар ААТ «Гродзенскі шклозавод» Юрый Скрыпко адзначыў, што новае прадпрыемства можа з’явіцца ў Гродне. «Попыт на шклотару як экалагічную ўпакоўку ўзрастае на ўнутраным і знешнім рынках. Мы да гэтага рыхтуемся. Шчыльна займаемся сваім новым праектам. Па сутнасці, на ўездзе ў Гродне можа з’явіцца новы завод», — распавёў дырэктар і падкрэсліў, што гэтае прадпрыемства будзе выпускаць шырокі спектр прадукцыі, у тым ліку і бутэлькі для напояў, якія пакуль разліваюцца ў пластык.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024