Белавежская пушча ўвайшла ў топ месцаў для падарожжаў у 2020 годзе ад National Geographic

Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 месцаў для падарожжаў у 2020 годзе па версіі National Geographic. Такая інфармацыя размешчана на сайце выдання, паведамляе БЕЛТА.

Турыстам прапануюць наведаць адзін з апошніх куткоў дзікай прыроды ў Еўропе. Белавежская пушча ўключана ў Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Яна размяшчаецца на вялікай тэрыторыі і нагадвае своеасаблівы аазіс. Асаблівую цікавасць уяўляюць насельнікі пушчы: папуляцыя еўрапейскага зубра, шматлікія віды птушак і млекакормячых. National Geographic раіць наведваць пушчу ў верасні - кастрычніку.

Таксама ў топ-25 самых цікавых месцаў на планеце ўвайшлі кітайская правінцыя Гуйчжоу, японскі рэгіён Тахоку, «сіні маршрут» у Венгрыі, горад-музей Тэльч ў Чэхіі, Мадленскія астравы ў Канадзе, Форт Кочы ў Індыі, Нацыянальны парк Закума ў Чадзе, горад Філадэльфія і Нацыянальны парк Гранд-Каньён у ЗША, Мальдывы, штат Тасманія ў Аўстраліі, паўвостраў Камчатка ў Расіі і інш.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024