Гродзенцы просяць размяшчаць «Табакеркі» ў іншых месцах. Што кажа ўлада?

У кастрычніку 683 гродзенцы звярнуліся ў Гродзенскі гарвыканкам з двума патрабаваннямі: размяшчаць гандлевыя аб’екты тыпа кіёскаў «Табакерка» на адлегласці не менш 500 метраў ад устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорта; вызначыць для гэтых аб’ектаў два-тры месцы на ўскрайку горада, піша harodniaspring.org.

Па меркаванні грамадзян, гэтыя аб’екты з’яўляюцца наўпроставай рэкламай тытунёвых вырабаў. І гэта пры тым, што яны размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад пералічаных устаноў і нават на веладарожках.

Свой зварот грамадзяне таксама абгрунтавалі Рамачнай канвенцыяй Усясветнай арганізацыі аховы здароўя па барацьбе супраць тытуню, удзельніцай якой з’яўляецца Беларусь, паводле якой у Еўропе цягам 2015−2025 гадоў стаіць задача па зніжэнні роўню распаўсюджанасці ўжывання тытуню як мінімум на 30% да 2025 г. у параўнанні з роўнем ужывання 2010 г.

Заяўнікі атрымалі адказ ад 6 лістапада 2019 г. № 1008/Кол-439/Э за подпісам намесніка старшыні Гарадзенскага гарвыканкама Зоі Кулешы. У ім гэта адказная асоба на двух з паловай старонках пералічыла месцы, дзе можна і дзе нельга прадаваць шкодныя для здароўя вырабы. І зрабіла выснову: «Табакеркі» у Гродне размешчаны паводле заканадаўства.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024