ЦВК: 447 тысяч беларусаў прагаласавалі супраць усіх

Паводле звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, супраць усіх кандыдатаў на парламенцкіх выбарах прагаласавалі 447 111 выбарцаў. Гэтак, каля 6,5 %, піша Белсат.

У абсалютных лічбах больш за ўсё супраць усіх галасавалі ў Менску – 77 566 чалавек, а найменш на Магілёўшчыне – 45 827.

Але ж у працэнтах найбольш пратэставымі рэгіёнамі апынуліся Берасцейшчына (7,58 %) і Гарадзеншчына (7,56 %). На Магілёўшчыне тых, хто галасаваў супраць усіх, паводле афіцыйных звестак, было толькі 5,7 %.

У Менску доля пратэставага галасавання склала 6,04 %.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: