На Нацыянальным прававым партале Беларусі нарэшце апублікавалі афіцыйную пастанову Мінабароны, якая тычыцца забароненых месцаў для беспілотнікаў. Згодна з ім, колькасць зон, дзе ваш робат могуць збіць, вырасла з 80 да 318 — амаль у чатыры разы, піша TUT.BY.

Дзе менавіта можна збіваць дроны, можна ўбачыць на публічнай кадастравай карце. Калі вы аматар запускаць дроны, рэкамендуем спраўджвацца з ёй. Для гэтага дастаткова перайсці па спасылцы і выбраць на панэлі справа пункт «Зоны, забароненыя для выкарыстання авіямадэлей / забароненыя / небяспечныя».

Каардынаты забароненых для беспілотнікаў зон цяпер запісваюцца ў фармаце «градусы і дзесятковыя хвіліны» у адрозненне ад больш ранняй сістэмы «градусы, хвіліны і секунды шыраты і даўгаты». Цяпер ўводзіць каардынаты ў Google Maps нашмат прасцей.

Па словах начальніка ўпраўлення Узброеных сіл па выкарыстанні паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь Германа Аляксандрава, пашырэнне зон, забароненых для выкарыстання дронаў, звязана з пытаннямі бяспекі.