Здароўе і спорт

Перамога над «Краковіяй» дазволіла «Нёману» датэрмінова выйсці ў фінал Кантынентальнага кубка

Увечары 16 лістапада ў чарговым матчы Кантынентальнага кубка хет-трык Арцёма Кіслага дазволіў «Нёману» абыграць гаспадароў турніру «Краковію» і выйсці ў фінал.

«Нёман» — «Краковія» 4:1 (0:0, 4:0, 0:1)

галы:
26:18 1: 0 — Кіслы (Маліноўскі)
28:30 2: 0 — Кіслы (Ляўша)
31:54 3: 0 — Кіслы (Маліноўскі, Рэмезаў)
32:54 4: 0 — Сусла
45:58 4: 1 — Быхаўскі (Джэвецкі, Мікула)

Пасляматчавы каментар галоўнага трэнера «Нёмана» Сяргея Пушкова:

— У першую чаргу хачу падзякаваць нашых заўзятараў, якія прарабілі такі вялікі шлях у Кракаў - думаю, мы сёння парадавалі іх сваёй гульнёй, выканалі задачу, дзеля якой ехалі. Дзякуй усім за падтрымку!
Што да гульні, то мы ўзялі яе пад кантроль у першым перыядзе і вялі на працягу ўсяго матчу. Адзінае, што не парадавала — рэалізацыя большасці. Сваёй актыўнай гульнёй першым нумарам мы стваралі моманты, гаспадары парушалі правілы, з-за чаго мы мелі сур’ёзную перавагу. Але ўсё гэта ўвасобілася ў галы пасля перапынку — у добрыя галы! Паўтаруся, з першай да апошняй хвіліны мы трымалі гульню ў сваіх руках і вялі яе да лягічнага завяршэньня.

17 лістапада чырвона-чорныя сустрэнуцца з казахскім «Бейбарысом». Яшчэ адзін білет у фінал разыграюць «Данбас» і «Краковія».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024