Навіны

У Гродне пачалі працы па пабудове вялікага кальца

Вялікае кальцо вакол Гродна плануюць пабудаваць да 2030 года. Будаўніцтва разбіта на пяць этапаў. Першы з іх — рэканструкцыю былога чыгуначнага маста пад аўтамабільны з выхадам на М6 — ужо ўзялі ў працу, паведамляе «Гродзенская праўда».

Цяпер адначасова працуюць над чатырма аб’ектамі пабудовы аб’язной дарогі. На трох з іх задзейнічаны ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 6 г. Гродна» - адзін з генеральных падрадчыкаў рэалізацыі гэтага праекта. Другі - ААТ «Мостабуд» - займецца пераўладкаваннем маста.

Плануецца, што пасля трасы М6 дарога выйдзе на праспект Касманаўтаў. У перспектыве новая «чатырохпалоска» прайдзе ў раёне вуліцы Карскага, затым - па вуліцы Лапенкоўскай з выхадам на жылы раён Грандзічы. Вялікае кальцо будзе мець выхад на дарогу Гродна-Друскенікі і мікрараён індывідуальнай жылой забудовы Баранавічы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024