У Гродне стварылі мабільны дадатак для кіроўцаў. Ён дазваляе пакідаць сігналы SOS на дарозе

У Гродне стварылі мабільны дадатак, які дазваляе адсочваць сітуацыю на дарозе і, што самае важнае, дае магчымасць падаць сігнал SOS. Напрыклад, калі раптам трэба «падкурыць» аўтамабіль або дапамагчы падкачаць кола, можна сфармаваць хуткае паведамленне — яго ўбачаць усе карыстальнікі дадатка. «АвтоГродно» пагутарыў са стваральнікамі «GAI.tut».

— У Гродне ўжо ёсць і чаты ў мэсанджарах для кіроўцаў і нават дадатак пад Android, які аўтаматычна бярэ інфармацыю з Zello. У чым каштоўнасць вашай ідэі?

— Наш дадатак «камунікуе» з карыстальнікамі з дапамогай піктаграм, што дазваляе хутка ацаніць сітуацыю за рулём і не адцягваць увагу на чытанне. Акрамя таго, ёсць магчымасць пакінуць паведамленне аб дапамозе. Гэта асабліва актуальна ў зімовы час года, калі многім аўтамабілістам будзе патрэбна дапамога акружэння, — распавядае «АвтоГродно» Максім.

Праграма «GAI.tut» вызначае месцазнаходжанне карыстальніка на карце і пры дотыку да кнопак унізе экрана, пакідае на карце адпаведныя піктаграмы, якія бачаць усе астатнія ўдзельнікі.

— Калі бачыце на карце значок «SOS», націсніце на яго і адкрыецца паведамленне таго, каму патрэбная дапамога. Іконка паказвае дакладна на тое месца, дзе зламаўся аўтамабіль, — кажа суразмоўца.

— Што азначаюць лічбы на карце пад кожнай пазнакай?

— Гэта колькасць кіроўцаў, якія пацвердзілі падзею. Напрыклад, калі пад іконцай «АВАРЫЯ» лічба «1», значыць толькі адзін кіроўца паведамляе аб небяспецы. Чым вышэйшы лік, тым вышэйшая дакладнасць і тым меншай будзе акружнасць вакол пазнакі. Каб не перагружаць карту, праз 30 хвілін пазнака становіцца шэрай, а яшчэ праз 30 хвілін знікае.

— Але ж мабільныя камеры усталёўваюць на дзень у адным месцы і такім пазнакам трэба быць бачнымі даўжэй.

— А раптам камеру пераставяць? Лепш няхай кіроўцы кожныя 30 хвілін пацвярджаюць актуальнасць інфармацыі, — упэўнены распрацоўшчык.

Праграма працуе ў фонавым рэжыме і выводзіць апавяшчэнні аб новых паведамленні ў зададзеным радыусе. Распрацоўшчыкі раяць мяняць радыус самастойна для гарадскога і загараднага рэжыму язды:

— У дадатка падвышаны выдатак энергіі?

— Выдатак можа быць нізкім, калі адключаны GPS-модуль. Але тады праграма будзе браць каардынаты ад GSM-сеткі і яны не будуць супердакладнымі. Мы тэставалі, можна выкарыстоўваць і без уключанага GPS, — кажа Максім.

Распрацоўшчыкі запрашаюць гродзенцаў пратэставаць мабільны дадатак. Яны хочуць, каб дадатак паспеў набраць папулярнасць да першых замаразкаў.

Спампаваць мабільны дадатак «GAI.tut» можна ў Play Market. Карыстальнікі IOS пакуль могуць скарыстацца вэб-версіяй дадатка: gaitut.com.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024