Суд у Гродне вынес прысуд хулігану, які патрабаваў два мільёны долараў і самалёт

Суд Гродна вынес прысуд мужчыну, які ў красавіку ўвечары патэлефанаваў у міліцыю і запатрабаваў два мільёны долпраў і самалёт. Як аказалася, у той вечар ён быў п’яны. Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на прэс-службу УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Увечары 15 красавіка 2019 года ў міліцыю патэлефанаваў нецвярозы мужчына. Ён запатрабаваў мільён долараў і самалёт, а калі аператар стаў удакладняць інфармацыю, запрасіў ўжо два мільёны долараў і самалёт, сказаўшы, што хоча сябе падарваць. Калі ў яго спыталі імя і месца пражывання, мужчына назваў сябе Васем Васячкіным і сказаў неіснуючы адрас.

Яго хутка затрымалі – ім аказаўся 41-гадовы жыхар Гродна.

У дачыненні да хулігана была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы). Таксама аказалася, што раней мужчына быў тройчы судзімы па ч.1,2 ст.317-1 КК (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення).

– Прад’яўленае мне абвінавачванне ў тым, што я паведаміў загадзя ілжывую інфармацыю пра выбух, я прызнаю цалкам і чыстасардэчна раскайваюся. Да цяперашняга часу канкрэтныя прычыны і абставіны не ўспомніў, але, праслухаўшы запіс з абаненцкага нумара, з упэўненасцю магу сказаць, што званіў я. Менавіта я паведамiў заведама ілжывую інфармацыю пра выбух, сказаўшы, што хачу сябе падарваць. Памятаю, што з прыяцелем выпілі бутэльку гарэлкі і 2 літры піва. Далейшае не памятаю, толькі з таго моманту, калі прыехалі супрацоўнікі міліцыі. На самай справе грошы і самалёт мне былі не патрэбныя, ажыццяўляць пагрозу не збіраўся, ніякіх сродкаў і магчымасцяў у мяне не было, як і якіх-небудзь выбуховых прылад, – сказаў у сваё апраўданне абвінавачаны.

Нягледзячы на ​​правалы ў памяці, паводле заключэння экспертаў, мужчына мог цалкам усведамляць значэнне сваіх дзеянняў. Па стане псіхічнага здароўя ў прымусовых мерах бяспекі і лячэння не мае патрэбы.

Суд прысудзіў мужчыну да абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”) тэрмінам на 2 гады са штрафам у суме 511,85 рубля ў якасці асноўных пакаранняў, з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 2 гады 2 месяцы 3 дні са штрафам 1 971,49 рубля – у якасці дадатковых.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: