Прэс-сакратарка Белстату пра перапіс насельніцтва: «Трасянка» мае самастойны код

Папярэднія зьвесткі перапісу насельніцтва будуць даступныя карыстальнікам у лютым 2020 году. 6 лістапада быў апошні дзень кантрольнага абыходу кватэраў перапісчыкамі ў межах агульнанацыянальнага перапісу-2019. Дэталізаваную разьбіўку дадзеных плянуецца запусьціць недзе да верасьня 2020 году, па сельскагаспадарчаму апытальніку — да ліпеня 2021 году, піша svaboda.org.

— У выпадку, калі на пытаньні «Ваша родная мова (мова, засвоеная першай у раньнім дзяцінстве)» і «На якой мове Вы звычайна размаўляеце дома», рэспандэнт адказваў «трасянка», то гэты адказ і заносіўся перапісчыкам у пляншэт. У слоўніку моваў, які выкарыстоўваецца для кадаваньня адказаў рэспандэнтаў на пытаньні аб мовах, адказ «трасянка» мае самастойны код, – растлумачыла Прэсавая сакратарка Белстату Тацьцяна Лапкоўская.

Пасьля таго, як перапісчык правёў апытаньне па адрасе і націснуў на экране пляншэта кнопку «Адправіць», усе перапісныя аркушы па дадзеным адрасе аўтаматычна кадзіраваліся, пасьля чаго закадаваныя перапісныя аркушы ў аўтаматычным рэжыме па вылучаным канале сувязі адпраўляліся на сэрвэр Белстату. З пляншэту перапісчыка звесткі выдаляліся таксама ў аўтаматычным рэжыме.


«Аўтаматам ставяць роднай рускую мову»: Людзі абураюцца перапісам, у Белстаце не бачаць праблемы


— Ці ёсьць ускосныя ацэнкі, якая частка насельніцтва не была перапісаная па тых ці іншых прычынах — працоўная міграцыя, адмова ўдзельнічаць у перапісе і гэтак далей?

— У цяперашні час уся атрыманая падчас перапісу інфармацыя знаходзіцца на сэрвэры Белстату ў зашыфраваным выглядзе, таму правесьці якую-небудзь ацэнку не ўяўляецца магчымым. Па завяршэньні 6 лістапада 2019 году ў 21.00 кантрольнага абыходу адрасоў, выбраных выпадковым чынам (гэта ўсясьветная практыка), пачалася апрацоўка атрыманай інфармацыі, першым этапам якой будзе расшыфроўка запісаў, якія паступілі на сэрвэр Белстату. Пасьля гэтага зьявіцца магчымасьць праводзіць ацэнку.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: