У Беларусі маюць намер узмацніць кантроль за аплатай дарожнага збору

Фота РУП "Гроднааўтадар"

Дзяржава мае намер узмацніць кантроль за аплатай дарожнага збору з боку аўтаўладальнікаў. Пра гэта заявіў Міністр фінансаў Максім Ермаловіч, паведамляе Белсат са спасылкай на БЕЛТА.

«Урад прапанаваў захаваць існую сістэму аплаты дзяржмыты і ўзмацніць кантроль за яе выплатай, таму што мы разумеем, што значная частка насельніцтва мыту не аплочвае. Іншай крыніцы фінансаваць выдаткі па дарожнаму будаўніцтву як рэспубліканскіх, так і мясцовых дарог, выконваць абязальніцтвы па вонкавых пазыках, якія прыцягнутыя на мадэрнізацыю асноўных магістраляў, у нас няма», – сказаў Максім Ермаловіч.

Міністр фінансаў лічыць, што існую сістэму збору аплаты на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху мяняць не мае сэнсу. Цяпер аўтаўладальнікі мусяць у залежнасці ад году выпуску аўто, праходзіць дзяржаўны тэхнічны агляд і аплочваць дзяржаўны збор на год. Урад прапаноўвае змяніць гэтую схему. У прыватнасці адвязаць аплату ад тэхагляду. Акрамя таго аўтаўладальнікі атрымаюць магчымасць аплочваць дарожны збор кожны месяц, а не адразу ж на ўвесь год. Але Максім Ермаловіч выказвае меркаванне, што гэта правядзе да змяншэння паступленняў у бюджэт. Таму, на яго думку, неабходна ўзмацніць кантроль за аўтаўладальнікамі.

Улады даўно думаюць пра тое, як развязаць гэтую праблему, бо цягам апошніх гадоў больш за палову аўтамабіляў у краіне ездзілі без тэхагляду. Чыноўнікаў непакоіць, што бюджэт краіны недаатрымлівае істотныя сумы.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: