Больш за ўсё выпадкаў адзёру – у Гродзенскай вобласці. Які ўзровень захворвання па краіне

У гэтым годзе ў Беларусі зафіксавалі каля 200 выпадкаў адзёру, пры гэтым ужо тры тыдні новых не дыягнастуюць. Пра гэта сёння ў Нацыянальным прэс-цэнтры распавёў загадчык аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Пашковіч, піша TUT.BY.

У гэтым годзе больш за ўсё выпадкаў адзёру ў Гродзенскай вобласці. Іх больш за 50. У Мінску – 49 выпадкаў, у Віцебскай вобласці – 30, Гомельскай – 26, Брэсцкай – 19, Мінскай – 15 і Магілёўскай – 6 выпадкаў.

– Апошнія тры тыдні мы ўжо не бачым новых выпадкаў адзёру. Былі падазрэнні, але яны лабараторна не пацверджаны, – заўважыў Уладзімір Пашковіч.

Адзёр – гэта аэразольная інфекцыя: каб захварэць, досыць пабыць у адным памяшканні з тым, хто ўжо хворы. Інкубацыйны перыяд (ад моманту заражэння да з’яўлення сімптомаў) – 10-18 дзён, максімальны – 21 дзень.

У чалавека, якому рабілі прышчэпкі ад адзёру, мізэрная верагоднасць захварэць. Нават калі такі чалавек захварэе, прышчэпка дапаможа выключыць смяротны зыход, ускладненні і хвароба будзе працякаць у больш лёгкай форме.

Нацыянальны каляндар прадугледжвае прафілактычныя прышчэпкі ад адзёру ў 1 год і ў 6 гадоў. Абарону забяспечваюць менавіта дзве прышчэпкі. Медыкі раяць, калі звестак аб прышчэпках няма або вядома толькі пра адну прышчэпку ад адзёру, ці вы не хварэлі на адзёр раней, зрабіць прышчэпку нават даросламу не пазней як за месяц да паездкі ў іншую краіну, дзе зараз неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя, напрыклад, ва Украіну і краіны ЕС.

Калі ў вас павысілася тэмпература, з’явіўся сып, боль у горле, кашаль, запаленне слізістай вачэй, трэба неадкладна звяртацца да ўрача. І калі вы да гэтага былі ў краінах ЕС або Украіне, пра гэта таксама трэба распавесці доктару.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: