Беларусам, якія не заплацяць своечасова падатак на нерухомасць, могуць забараніць выезд з краіны і кіраванне аўто

Беларусам, якія не заплацяць своечасова падатак на нерухомасць і зямлю, могуць часова абмежаваць магчымасць выезду за мяжу, а таксама правы вадзіць аўтамабіль. Пра гэта папярэджвуюць у падатковай. Выплаціць гэтыя зборы можна да 15 лістапада ўключна.

“За несвоечасовае ўнясенне ў бюджэт плацяжоў за кожны дзень пратэрміноўкі налічваюцца пені і прадугледжана адміністрацыйная адказнасць з накладаннем штрафу, а запазычанасць перад бюджэтам падлягае спагнанню ў судовым парадку”, – тлумачаць у МПЗ.

За нявыплату або няпоўную выплату накладаецца штраф у памеры 15 % ад нявыплачанай сумы падатку, але не менш за 0,5 базавай велічыні (12,25 рубля).

«Мерамі па забеспячэнні спагнання плацяжоў у бюджэт з’яўляюцца таксама часовае абмежаванне права даўжніка на выезд з Рэспублікі Беларусь, абмежаванне права кіравання транспартным сродкам», — адзначаюць ў ІМПЗ па Віцебскай вобласці.

У Беларусі створаны спецыяльны банк дадзеных, у які ўключаны тыя, каму часова забаронены выезд за мяжу, піша tut.by.

Гэтай базай карыстаюцца памежнікі. У базу ўключаюць тых, за кім лічацца даўгі у тым ліку па падатках, аліментах, а таксама даўжнікоў па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве). У базу таксама трапляюць падазраваныя ці абвінавачаныя па крымінальнай справе, а таксама ўхілісты ад прызыву на вайсковую службу.

Раней у МУС паведамлялі, што беларусы, якім часова забаронены выезд за мяжу, не змогуць адпраўляцца ў трэція краіны праз Расію.

Дзе можна заплаціць падатак?

У падатковай ўдакладняюць, што выплаціць збор можна любым зручным для плацельшчыка спосабам: наяўнымі праз банк, інтэрнэт-банкінг, пошту, падатковую інспекцыю, сельскія (пасялковыя) саветы.

Што рабіць, калі плацёжку не даслалі?

Калі вам не даслалі плацёжку і вы не ведаеце выстаўленую суму падатку, то можна па сваім уліковым нумары (УНП) паглядзець у асабістым кабінеце АРІП, ці выстаўлена сума да аплаты. Тут жа можна аформіць атрыманне апавяшчэнняў аб выстаўленні рахункаў на электронную пошту ці ў мессенджер Viber і Telegram.

Калі вы не памятаеце нумар УНП, які складаецца з 7 сімвалаў, то яго можна ўдакладніць у сельскім (пасялковым) савеце. УНП магчыма таксама даведацца на сайце МПЗ, для гэтага дастаткова ўвесці Прозвішча, імя плацельшчыка.

Калі ж сума да аплаты ня выстаўлена, то можна звярнуцца ў сваю падатковую інспекцыю, каб спецыялісты разлічылі падатак.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: