Вундэркінд з Гродна трапіў на праграму да Максіма Галкіна

Чатырохгадовы хлопчык з Гродна ведае сцягі сотні розных краін, дзесяткі гімнаў і славутасцяў. Як аказалася, робіць гэта «Лепш за ўсіх» — наш вундэркінд пабываў на папулярным шоў, паведамляе АНТ.

Патрапіць на папулярную перадачу марыў даўно. Зараз з гонарам паказвае тую самую медаль. З Масквы Вадзім прывёз кучу падарункаў - вялізны сцяг з лагатыпам праграмы, фірмовы рюкзачок з прысмакамі і лічыльнікі для заняткаў ментальнай матэматыкай — ад таварышаў па здымках. За два дні паспеў нават завесці сяброўку — віяланчалістку. Шкада, не ўдалося патрапіць у сабор Васіля Блажэннага з любімых малюнкаў.

Цікавасць да геаграфіі ў Вадзіма не змяншаецца ўжо больш за год. Машынкі і танкі пыляцца на паліцах. Глобус куды цікавей. Дзіця патрабуе ўсё новых адкрыццяў. Юны географ вывучыў ўжо 40 мораў, акіянаў і выспаў. А ён-та і чытаць яшчэ не ўмее.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024