Сусветная прэм’ера фільма «Тэрмінатар 6: Цёмныя лёсы» прайшла 23 кастрычніка сёлета. У Беларусі карціна выходзіць у пракат сёння, 31 кастрычніка. Аднак гродзенскія гледачы застануцца без прэм’еры — у нас паказу ў гэтыя дні не будзе, піша TUT.BY.


— Мы проста не сышліся па кошце з пракатчыкам. Кошт для нас проста занадта высокі, таму пакуль фільм не з’явіцца на гродзенскіх экранах, — распавялі TUT.BY у «Гроднааблвідэапракаце».

Там выказалі шкадаванне з нагоды сітуацыі, якая склалася, і распавялі, што працэс перамоваў ўсё яшчэ ідзе і, магчыма, гродзенскі глядач усё ж такі ўбачыць новую частку блокбастара ў кінатэатрах — але трохі пазней.

Нагадаем, дзеянне новага фільма разгортваецца пасля падзей «Тэрмінатара 2». Фільм раскажа пра новае пакаленне тэрмінатараў і вадкіх робатаў.