Расіянін спрабаваў завезці праз мяжу 290 кілаграмаў гашышу

Следчы камітэт у Гродне завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб незаконным абароце наркотыкаў. 46-гадовы расіянін абвінавачваецца ў перамяшчэнні больш за 290 кілаграмаў гашышу, паведамляе СК Беларусі.

Па дадзеных следства, мужчына рухаўся з Літвы ў Беларусь. У «Катлоўцы» на мытным кантролі ў яго аўтамабілі супрацоўнікі Дзяржаўнага мытнага камітэта знайшлі тайнік. У ім ён перамяшчаў больш за 290 кілаграмаў гашышу, каб збыць у Расіі.

УСК па Гродзенскай вобласці 46-гадоваму мужчыну прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні незаконнага з мэтай збыту набыцця, захоўвання і перавозкі наркатычных сродкаў у буйным памеры, учыненыя групай асоб (ч.3 арт.328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), а таксама ў незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза наркатычных сродкаў у буйным памеры, здзейсненым групай асобаў па папярэдняй змове (ч. 2 арт. 328−1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Да мужчыны прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024