«Я сам выказваў спачуваньні і плакаў», — прафесар мэдыцыны пра прычыны смерці студэнта ў Гродне

24 кастрычніка ў Горадні раптоўна памёр 19-гадовы студэнт унівэрсытэту імя Янкі Купалы. Яму стала дрэнна падчас перапынку, хлопец упаў. Яго даставілі ў рэанімацыю, але выратаваць не ўдалося. Меркаваная прычына сьмерці — надзвычай востры мэнінгакокавы сэпсіс, паведамляе «Радыё С**бода».

Прафэсар катэдры інфэкцыйных хваробаў Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту Ўладзімер Цыркуноў сказаў С**бодзе, што наагул мэнінгакокавая інфэкцыя можа працякаць у выглядзе прастуды, назафарынгіту, у некаторых — у выглядзе мэнінгіту, энцэфаліту, у іншых — у выглядзе сэпсісу з праявамі гемарагічнага сыпу на целе.

«Але ёсьць людзі, арганізм, імунная сыстэма якіх рэагуюць на гэты мэнінгакок вельмі хутка, і разьвіваюцца поліорганныя праявы. На жаль, такія выпадкі здараюцца штогод. Іх няшмат, але яны ёсьць.

Учора мы страцілі пацыента, які загінуў, меркавана, ад надзвычай вострага, маланкавага мэнінгакокавага сэпсісу з разьвіцьцём сэптычнага шоку, кровазьліцьцём, і ўрэшце — летальны вынік. Хвароба разьвівалася настолькі імкліва, што ў стацыянары хлопец правёў каля адной гадзіны. Машына хуткай дапамогі, мінаючы прыёмны пакой, даставіла яго адразу ж у рэанімацыйнае аддзяленьне, і ў стацыянары мы займаліся выключна рэанімацыйнымі мерапрыемствамі.

Гэта бяда, малады хлопец памёр, я сам выказваў спачуваньні і плакаў", — кажа прафэсар-інфэкцыяніст Уладзімер Цыркуноў.

Прафэсар абверг ранейшую інфармацыю пра шпіталізацыю трох студэнтак, якія былі ў кантакце з памерлым.

«Гэта глупства, няма ніводнага чалавека ў нас з падазрэньнямі на мэнінгакокавую інфэкцыю ўжо шмат месяцаў», — заявіў спадар Цыркуноў.

На пытаньне, ці варта прышчапляцца ад мэнінгакокавай інфэкцыі, прафэсар адказаў так:

«Вакцыны ў Беларусі не закупляюцца, таму што захворвальнасьці няма. Па-другое, вакцыны, якія ёсьць у сьвеце, не падыходзяць пад нашы мэнінгакокі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024