Мітрапаліт Кандрусевіч: Касцёл адкрыты для гомасэксуалаў

Падчас пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў Міншчыны, якая праходзіла 24 кастрычніка ў Чырвоным касцёле, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч казаў пра магчымасць спецыяльнага душпастырства гомасэксуалаў у Касцёле на Беларусі, піша catholic.by.

Як зазначыў Кандрусевіч, падобныя ініцыятывы ўжо даўно існуюць у свеце. Спецыяльнае душпастырства для гомасэксуалаў, якое праводзіцца ў многіх касцёльных супольнасцях за мяжой, мае на мэце не стварыць нешта накшталт «рэзервацыі», а наадварот, выйсці насустрач людзям.

Гэтая ініцыятыва ніякім чынам не супярэчыць таму, што Касцёл на Беларусі паслядоўна выступае ў абарону інстытуту сям'і і актыўна падтрымлівае скіраваныя на гэта грамадскія ініцыятывы, зазначае catholic.by.

«Гаворачы на поўны голас пра недапушчальнасць распаўсюджвання гендарнай ідэалогіі і асабліва ЛГБТ-прапаганды сярод падрастаючага пакалення, Касцёл пры гэтым ніякім чынам не спрабуе шальмаваць, стыгматызаваць ці адштурхнуць ад Хрыста і Яго любові ніводнага чалавека», — цытуе мітрапаліта сайт.

Гомасэксуальнасць параўналі з алкагалізмам?

Як зазначыў на сустрэчы старшыня Экспертнай рады па пытаннях жыцця i сям’i пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. прэлат Андрэй Стэцкевіч, называючы па імені грэх і асуджаючы яго, Касцёл не асуджае людзей, каб не згубіць самога чалавека. Нават лексіка Касцёла ў гэтай сферы перадусім падкрэслівае годнасць чалавечай асобы.

Святар нагадаў, што ў нашай краіне ўжо даўно паспяхова дзейнічае душпастырства людзей з залежнасцямі. Групы самадапамогі накшталт Ананімных алкаголікаў дзейнічаюць пры многіх каталіцкіх парафіях, дапамагаючы сотням людзей. Падобным чынам можа дзейнічаць таксама душпастырства дляя гомасэксуалаў, якія жадаюць жыць у згодзе з Божым законам і са сваім сумленнем.

Калі ініцыятыва спецыяльнага душпастырства гомасэксуалаў патрабуе грунтоўнай распрацоўкі і падрыхтоўкі, ужо сёння каталіцкія святары гатовыя прыняць кожную такую асобу і даць неабходныя духоўныя рэкамендацыі.

Падзяліцца
Меткі: рэлігія

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024