У Гродне прыбыў першы аўтаномны тралейбус МАЗ: умее «прысядаць» на прыпынках і абсталяваны USB-зарадкамі

У гродзенскае «тралейбуснае ўпраўленне» прыбыў першы з дзесяці тралейбусаў МАЗ 203 Т з аўтаномным ходам. Яго прывезлі ноччу 24 кастрычніка. Неўзабаве ён пачне курсаваць паміж мікрараёнам Альшанка і астатняй часткай Гродна. Без падзарадкі новы тралейбус можа гарантавана праязджаць па 15 кіламетраў шляху, піша autogrodno.by.

Як паведамлялася раней, новыя 10 тралейбусаў МАЗ набываюцца ў лізінг. Іх плануюць адправіць не толькі ў Альшанку, але і ў Грандзічы, Вішнявец і нават да новых дамоў па вуліцы Лідскай.

Зараз у Гродне эксплуатуецца 5 бескантактавых тралейбусаў, але вытворчасці «Белкамунмаш». Падлічана, што за два гады кожны з іх праехаў 200 000 кіламетраў, з якіх палова — у рэжыме аўтаномнага ходу.

— МАЗ доўгі час не выпускаў тралейбусаў. А гэты — адзін з першых пасля вялікага перапынку ў вытворчасці. У ім мноства тэхнічных навінак. Напрыклад, ён умее «прысядаць». Дзякуючы пнеўматычнай падвесцы, кіроўца можа рэгуляваць кліранс тралейбуса і апускаць ўзровень падлогі да ўзроўню ходніка на прыпынку. Да гэтага нашы тралейбусы маглі толькі нахіляцца набок, — распавёў АвтоГродно адзін з працаўнікоў «Тралейбуснага ўпраўлення».

Той, хто ўжо бачыў новы тралейбус МАЗ, кажа, што ў салоне месца больш, чым у звычайным тралейбусе. А пасажыраў абавязкова парадуе наяўнасць зарядок USB ў салоне.

— За працоўным месцам зручна, усе кнопкі пад рукой. Усе, хто сядзеў за рулём, быў задаволены, — кажа інфарматар.

USB-зарадкі ў салоне, такіх па ўсім салоне 6 штук, але ў кожнай па 2 гнязды.

Пакуль што і гэты тралейбус, і наступныя будуць знаходзіцца на тэрыторыі «Тралейбуснага ўпраўлення», дзе яны праходзяць так званае ТО2. На лінію новыя аўтаномныя тралейбусы павінны выехаць да 5 лістапада, калі ўпраўленню споўніцца 45 гадоў. Раней чакалася, што новая тэхніка пачне абслугоўваць гродзенцаў у верасні 2019, да «Дня нараджэння Гродна». Але пастаўка затрымалася.

Наколькі вядома АвтоГродно, у бліжэйшы час у Гродне будзе 5 новых тралейбусаў МАЗ. Пазней прыбудзе яшчэ пяцёрка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024