У Гродне праходзяць перадвыбарчыя пікеты. Дзе можна сустрэцца з кандыдатам?

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Яўген Дудкін праводзіць пікеты на Альшанцы. Ён зарэгістраваны кандыдатам на Гродзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 50.

— Я як кандыдат лічу патрэбным спачатку аб’ехаць акругу, пагаварыць персанальна з людзьмі каля крамаў, іншых месцаў у свабодным выглядзе. Што тычыцца наступных дзеяняў, мы арганізуем сустрэчы з людзьмі ў адной са школ, але гэта будзе бліжэй да пачатку галасавання або падчас галасавання. Галоўнае зараз — размовы з людзьмі на вуліцах, — кажа Яўген.

Першы пікет адбыўся ў панядзелак. Тэмы, якія Яўген закранаў у размовах з людзьмі - гэты рэформы, якія варта ажыццявіць у краіне. Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты распрацавалі пакет рэформаў, які называецца «Адказныя рэформы з новым парламентам». На падставе гэтага пакета размаўлялі з людзьмі аб зменах.


«Дзеці гуляюць на паркоўцы». Што жыхары Альшанкі думаюць аб стварэнні парку ў мікрараёне


— Людзі пазнаюць, бо тэмы, якія я падымаў падчас мясцовай кампані, тычыліся недапрацовак мясцовых уладаў. Сёння падымаліся тэмы школы, паліклінікі, садкоў, транспарта. Усё тое, што гучала сярод людзей, але мусіць выносіцца на публічную прастору, каб улады яшчэ раз пачулі пра гэта набалелае для людзей, — кажа Яўген.

На акрузе зарэгістравана шэсць кандыдатаў, з іх тры — апазіцыйныя.

23 кастрычніка пікет Яўгена будзе на Вішняўцы, вуліца Кабяка, 13, ля крамы «Алмі», што ля школы #38. 24 кастрычніка — Вішнявец, праспект Кляцкова, ля крамы «Розавы фламінга», 25 кастрычніка — Янкі Купалы, ля крамы «Еўраопт».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024