Людзей упершыню ўнеслі ў спіс «дармаедаў» і яны ўбачылі астранамічныя жыроўкі

Чытачы «Нашай Н**ы» з Мінска даслалі некалькі дзіўных квітанцый аб квартплаце за верасень. Сумы ўражваюць — 273 рублі ў аднаго чалавека, 220 рублёў у іншага. Кватэры — двухпакаёвыя. У абодвух маёмасць зарэгістраваная на сваякоў, якія па беларускіх законах сталі лічыцца «дармаедамі». «Наша Н**а» праглядзела жыроўкі, каб разабрацца, адкуль вылезлі такія шалёныя лічбы.

Аказалася, што справа ў «эканамічна абгрунтаваным тарыфе» на падагрэў вады, які складае 88,99 рублёў за Гкал замест былых 18,48 рублёў — розніца амаль у пяць разоў!

У разліковых цэнтрах кажуць, што толькі ў сталіцы ці не тысячы людзей атрымалі жыроўкі з новымі сумамі. Але, аказваецца, усё не так проста. Справа ў тым, што камісіі, якія вызначаюць «дармаедаў», уносяць у свае спісы людзей паступова, па меры «ідэнтыфікацыі», таму, можна думаць, што ў згаданых выпадках людзі ўразіліся новымі тарыфамі, таму што ўбачылі іх упершыню.

А як патлумачылі «Нашай Н**е» у Міністэрстве працы, на гэта можа быць накладзена яшчэ адна сітуацыя.

«Мы разабраліся прынамсі з адной сітуацыяй: у кватэры была зверка паказанняў прыбораў уліку вады. Вадаканал высветліў, што ў гэтай кватэры не даплачвалі за ваду — плацілі менш, чым рэальна спажывалі. З улікам зверкі вады і таго, што пражывае незаняты плацельшчык камунальных паслуг, быў зроблены пераразлік па павялічаным тарыфе», — сказалі у ведамстве.

Колькі такіх кватэр у сталіцы, невядома.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024