«Перапісалася» 5 мільёнаў беларусаў. Дзе ў Гродне можна прайсці перапіс насельніцтва?

У перапісе насельніцтва, па стане на панядзелек, праз стацыянарныя ўчасткі і інтэрнэт прынялі ўдзел 4 млн 920 тысячаў чалавек, паведамляе Белстат. Прычым у інтэрнэт-перапісу — 2 млн 23 тысяч 989 чалавек. Інтэрнэт-перапіс скончыўся ў пятніцу. Ад сёння і да 30 кастрычніка па кватэрах будуць хадзіць перапісчыкі. Але застаюцца і стацыянарныя ўчасткі, паведамляе n*.by.

У Гродне стацыянарныя ўчасткі размяшчаюцца па наступных адрасах, паведамляе grodnonews.by.

Назва арганізацыі (установы),
дзе размяшчаецца стацыянарны перапісны ўчастак

Адрас размяшчэння стацыянарнага ўчастка

Нумар тэлефона стацыянарнага ўчастка

г. Гродна

ЖЭС № 11 УЖРЭП Ленінскага раёна г. Гродна БЛК, д. 39 8(0152)414086
ДУА «Сярэдняя школа № 23 г. Гродна» вул. Болдзіна, д. 12 В, каб. 110 8(0152)442195
Тэхналагічны каледж УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Я. Купалы» вул. Горкага, д. 84 8(0152)434093
ГУЗ «Дзіцячая паліклініка № 1 г.Гродна» вул. Даватора, д. 23, Цэнтр «Позитив» 8(0152)558806
Інтэрнат УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Я. Купалы» вул. Ліможа, д. 27/1 8(0152)702789
Дом культуры УП «Цветліт» вул. Дзяржынскага,
д. 41/1
8(0152)720613
УА «Гродзенскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж камунальнай гаспадаркі» вул. Васілька, д. 31, каб. 102 8(0152)623754
Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта вул. Дзяржынскага,
д. 3, каб. 104
8(0152)722499
ЖЭС № 6 УЖРЭП Кастрычніцкага раёна г. Гродна вул. Шчорса, д. 30А 8(0152)715403
РУП «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» вул. Захарава, д. 27, каб. 121 8(0152)622106
УА «Гродзенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў № 1» пр. Я.Купалы, д. 18 8(0152)312565
ДУА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі» вул. Гагарына, д. 6 8(0152)399145
УА «Гродзенскі гандлёвы каледж» Белкаапсаюза вул. Паповіча, д. 2 8(0152)522177
ГУЗ «Гарадская паліклініка № 7 г. Гродна» вул. Хімікаў, д. 5, каб. 448 8(0152)316417
ЖЭС № 17 УЖРЭП Кастрычніцкага раёна г. Гродна пр. Кляцкова, д. 64 8(0152)604836
УА «Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж» пр. Я Купалы, д. 53 8(0152)399063
ДУА «Сярэдняя школа № 39 г. Гродна» вул. Агінскага, д. 44А 8(0152)672942
ДУА «Сярэдняя школа № 31 г. Гродна» вул. Індурская шаша, д. 12 8(0152)312541
УА «Гродзенскі дзяржаўны прафесійны тэхналагічны каледж» вул. Славінскага, д. 7 8(0152)605576
ДУА «Гродзенскі політэхнічны каледж» корпус № 2 вул. Суворава, д. 254 8(0152)534016
ЖЭС № 15 УЖРЭП Кастрычніцкага раёна г. Гродна вул. Рэпіна, д. 9а 8(0152)533417
ЖЭС № 4 УЖРЭП Кастрычніцкага раёна г. Гродна вул. Л.Чайкінай, д. 49 8(0152)657206
ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Гродна» вул. Фамічова, д. 17 8(0152)314703
ЖЭС № 23 УЖРЭП Кастрычніцкага раёна г. Гродна вул. Цэнтральная,
д. 4А
8(0152)947178

Стацыянарныя ўчасткі працуюць штодня з 7 па 30 кастрычніка 2019 з 9.00 да 20.00. Адзіны тэлефонны нумар 8−801−100−3131. Тэлефон гарачай лініі 8−0152−55−49−60.

Белстат задаволены вынікамі онлайн-перапісу

Працэнт беларусаў, якія самастойна прайшлі перапіс насельніцтва па інтэрнэце, адпавядае лічбе, якую прагназаваў Белстат. Пра гэта заявіла сёння журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева на прэс-канферэнцыі з удзелам дэлегацыі расійскіх спецыялістаў на чале з кіраўніком Расстата Паўлам Малковым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Я задаволена тым, як прайшоў інтэрнэт-перапіс. У нас 21% ад колькасці насельніцтва перапісаўся па інтэрнэце — гэта вельмі добрая лічба. Мы на яе разлічвалі, і гэта была наша ацэнка, калі набіралі перапісчыкаў, ацэньвалі іх колькасць. Сёння перапісаліся 4, 9 млн чалавек на стацыянарных участках і ў інтэрнэце. Адпаведна, нагрузка на перапісчыкаў на пакінутыя дні паменшылася ў два разы», — сказала Іна Мядзведзева.

Яна падкрэсліла, што падаражэння перапісу з-за выкарыстання лічбавых тэхналогій Белстат не адчуў. «Лічбавыя тэхналогіі дазваляюць атрымаць больш якасную інфармацыю, скараціць час ўводу дадзеных. Адпаведна памяншаецца колькасць перапісчыкаў. Напрыклад, калі ў нас працавала 48 тыс. перапісчыкаў у 2009 годзе, то сёння — 12,5 тыс. Гэта ўжо патанненне працэсу. Таксама таннейшы працэс апрацоўкі дадзеных, таму што не патрабуецца ні сканаванне, ні ручны ўвод інфармацыі, а значыць, і аплата гэтых паслуг. А самае галоўнае — мы атрымліваем вельмі добры масіў, па якім выразна бачым, дзе якія ёсць пытанні, што трэба адкарэктаваць, што яшчэ спытаць грамадзян, калі будзем праводзіць постперапіснае даследаванне», — патлумачыла Іна Мядзведзева.

Як пазнаць перапісчыкаў

А сёння перапісчыкі адправяцца па дамах рэспандэнтаў. Працаваць па ўсёй краіне будуць больш за 12 з паловай тысяч чалавек. Яны прыйдуць толькі да тых, хто яшчэ не перапісаўся. Зараз статысты актуалізуюць спісы. Збіраць інфармацыю перапісчыкі будуць да 30-га кастрычніка з 9 раніцы да 9 вечара. Пазнаць іх не складана. У кожнага павінна быць пасведчанне, пашпарт, планшэт і торба з лагатыпам перапісу, паведамляе АНТ.

Іна Мядзведзева, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі:

— Гэта будзе стандартная працэдура. Нашы перапісчыкі прыйдуць у дамы і да таго, каго няма дома, тры разы. Пасля двух разоў яны пакінуць пастанову з просьбай наведаць бліжэйшы стацыянарны ўчастак. Я б хацела звярнуць увагу людзей абавязкова пытаць і пасведчанне, і дакументы, якія пацвярджаюць, што гэта менавіта гэты грамадзянін. З прычыны таго, што магчымыя выпадкі ілжэперапісчыкаў.

Перапісацца па-ранейшаму можна на стацыянарных участках. Па ўсёй краіне працуе каля 650-ці пунктаў. У маштабнай сацыяльнай кампаніі прыняў удзел практычна кожны другі беларус. Асноўныя вынікі Белстат падвядзе да верасня наступнага года.

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024