У Новым замку адкрылася выстава ад міністра замежных спраў Беларусі

У Гродне ў Новым замку адкрылася выстава рарытэтаў з калекцыі міністра замежных спраў Беларусі ў 1990−1994 гадах Пятра Краўчанкі, паведамляе sb.by.

— Лічу Гродна адной з чатырох сталіц ВКЛ разам з Вільняй, Навагрудкам і Мінскам, таму прыехаў менавіта ў гэты старадаўні горад, — падкрэсліў Пётр Краўчанка падчас адкрыцця выставы. — Тут сабраны экспанаты розных людзей, для якіх Беларусь была не пустым гукам. Напрыклад, я адкрыў для нашай краіны абсалютна невядомага фатографа канца ХІХ стагоддзя італьянскага паходжання Тэафіла Еугеніюша Барэці, на здымках якога адлюстраваны віды Нясвіжа і месцы, звязаныя з Адамам Міцкевічам.

Частка экспанатаў уяўляюць партрэты вядомых дзяржаўных і палітычных дзеячаў Еўропы і Расійскай імперыі. Калі спытаеце, што тут, на мой погляд, самае каштоўнае, то адкажу, што гэта аўтограф Льва Сапегі. Хачу таксама адзначыць, што 90% гэтых экспанатаў вы не ўбачыце ў нашых беларускіх музеях. Мы вельмі багатая нацыя на нашых паэтаў, пісьменнікаў, знакамітых палітыкаў і дыпламатаў. Але мы адначасова і знішчаная нацыя. Па дадзеных ЮНЕСКА, у беларусаў захаваўся толькі 1% ​​культурнай спадчыны. Маюцца на ўвазе кнігі, медалі, манеты, архіўныя рэліквіі, дакументы, фатаграфіі.

У экспазіцыі прадстаўлены гравюры XVII стагоддзя Дамініка Кусто, на якіх адлюстраваны прадстаўнікі роду Радзівілаў і кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый, партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага вядомага гравёра XVIII стагоддзя Готліба Якаба Марсталлера, партрэт Кацярыны II гравёра Рэйнхарда Вінкелеса і інш.

Значную частку калекцыі складаюць аўтографы вядомых асоб. На выставе прадстаўлены дакументы з подпісамі Льва Сапегі, Агінскага, Льва Талстога, Кацярыны II, Мікалая I і інш. Асаблівую ўвагу прыцягвае комплекс дакументаў, гравюр і памятных медалёў, звязаных з імператарам Францыі Напалеонам Банапартам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024