Сёння апошні дзень, калі можна перапісацца анлайн. Запоўніць анкеты праз інтэрнэт атрымаецца да 23.59.59 18 кастрычніка, нагадвае tut.by.

– Анкеты ўсіх беларусаў, якія захочуць перапісацца анлайн і аўтарызуюцца ў сістэме да 23.59.59 18 кастрычніка паступяць да нас, – папярэджвае Жанна Васілеўская, намесніца старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта. – Пры гэтым усё роўна, скончыць чалавек іх запаўняць у 00.15, 00.30 ці, напрыклад, у 00.40. Сістэма ўсё ўлічыць.

Перапісацца анлайн можна на сайтах census.by або перепись.бел. Адрасы тых, хто адкажа на ўсе пытанні ў інтэрнэце, прыбяруць з базы, і перапісчыкі да іх не прыйдуць.

Пры гэтым чалавеку, які запоўніў бланкі ў Сеціве, сістэма выдасць сертыфікат аб тым, што ён перапісаўся. І калі так здарыцца, што ў дзверы да рэспандэнта перапісчык ўсё ж такі пазвоніць, чалавеку дастаткова будзе паказаць захаванае сведчанне і зноў запаўняць нічога не спатрэбіцца.

Калі не паспелі

Перапіс праходзіць з 4 па 30 кастрычніка. Тым, хто не паспее запоўніць анкеты ў інтэрнэце, можна будзе адказаць на пытанні анкет на стацыянарных участках. Паглядзець іх адрасы і знайсці бліжэйшы да дома можна тут.

Хадзіць па дамах і кватэрах перапісчыкі будуць з 21 па 30 кастрычніка. Пазваніць у вашы дзверы яны могуць з 9.00 да 21.00.

Перапісвацца ці не – гэта жаданне чалавека.

– Паводле Закону «Аб перапісе насельніцтва» ўсё абавязаны прыняць удзел у перапісе, – раней распавядала  Жанна Васілеўская. – Але тых, хто гэта праігнаруе, ніякіх адміністрацыйных спагнанняў не чакае. Для прыкладу, жыхароў Польшчы ці Венгрыі за такое штрафуюць. З іншага боку, людзі павінны разумець: удзельнічаць у перапісу – вельмі важна. Бо ў залежнасці ад дадзеных, якія мы атрымаем, бліжэйшыя дзесяць гадоў будзе фармавацца развіццё сацыяльнай, эканамічнай і іншых сфер. Паліклінікі, школы, транспарт – усё гэта з’яўляецца, зыходзячы з дадзеных перапісу.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: