МВФ залічыў Беларусь да краінаў, якія развіваюцца

Міжнародны валютны фонд стаў ужываць у справаздачах новы падзел краінаў на групы. Цяпер краіны Садружнасці незалежных дзяржаваў (СНД) не групуюцца разам, піша “Радыё Свабода”.

Частка краінаў СНД, у ліку якіх і Беларусь, трапіла ў групу «Еўропа, што паўстае і развіваецца» (Emerging and Developing Europe). У гэтай групе цяпер таксама Малдова, Расея і Украіна – разам з Вугоршчынай, Польшчай, Румыніяй, Турэччынай і краінамі Балканскага паўвострава.

Краіны Балтыі як складнік Еўразоны (Euro Area) трапілі ў «Развітыя эканомікі» (Advanced Economies). Астатнія краіны, што раней уваходзілі ў СССР, трапілі ў групу «Азія, што паўстае і развіваецца» (Emerging and Developing Asia).

Акрамя названых, МВФ таксама дзеліць свет на групы «Лацінская Амерыка і Карыбы», «Сярэдні Ўсход і Цэнтральная Азія» і «Субсахарская Афрыка».

Групы для еўрапейскіх краінаў, што не развіваюцца, у МВФ няма. Пры тым Фонд прагназуе, што ў 2020 годзе рост валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі практычна спыніцца (прагноз Сусветнага банку толькі крыху больш аптымістычны).

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: