За колькі былы піўзавод у Гродне выставілі на аўкцыён

Комплекс будынкаў былога піўзавода ў Гродне выставілі на аўкцыён. Інфармацыя пра гэта размешчана на партале камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Гродзенскі цэнтр нерухомасці», паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лот ўяўляе сабой комплекс будынкаў і збудаванняў з прылеглымі інжынернымі сеткамі па вуліцы Заводскай, а таксама права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка плошчай 0,8 га. Пачатковы кошт — Br2,28 млн.

У пакупніка будзе магчымасць рэканструяваць комплекс пад аб’екты вытворча-грамадскага, вытворча-дзелавога або адміністрацыйна-вытворчага прызначэння. Яшчэ адна з умоў продажу — падпісанне пакупніком ахоўнага абавязацельства на матэрыяльную нерухомую гісторыка-культурную каштоўнасць. На працягу двух гадоў з дня заключэння дагавора куплі-продажу пакупніку неабходна распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю на правядзенне рэканструкцыі і (або) капітальнага рамонту нерухомай маёмасці і забяспечыць увод аб’екта ў эксплуатацыю не пазней за чатыры гады пасля набыцця.

Аўкцыён адбудзецца 18 лістапада ў будынку камітэта дзяржаўнай маёмасці Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Комплекс будынкаў піваварнага завода ў Гродне ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі як помнік архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя. У 2010 годзе аб’ект быў набыты СТАА «Экопромэнерго». Аднак у сувязі з невыкананнем дагаворных абавязацельстваў і пагрозай разбурэння ён па рашэнні суда ў лютым 2017 года вернуты ў камунальную ўласнасць Гродзенскага гарвыканкама. У мае 2017 года дах будынка быў знішчаны моцным пажарам. Яго аднавілі. Пасля ацэнкі аб’ект прапануюць патэнцыйным інвестарам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024