У Гродне 14 кастрычніка пабіты тэмпературны рэкорд

Тэмпературныя рэкорды пабіты 14 кастрычніка ў Мінску і амаль ўсіх абласных цэнтрах, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«У Беларусі ўсталявалася цёплае надвор’е, нехарактэрнае для сярэдзіны кастрычніка. У Мінску ўчора днём слупок тэрмометра дасягнуў адзнакі ў 22,2 градуса цяпла. Папярэдні тэмпературны максімум быў усталяваны ў 1993 годзе — плюс 20,5 градуса. Тэмпературныя рэкорды ўчора былі ўсталяваныя таксама ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста», — сказалі ў Белгідрамеце.

У Віцебску 14 кастрычніка тэмпература паветра павышалася да 21,5 градуса цяпла (папярэдні максімум быў значна меншы — плюс 17,8 у 2018 годзе). У Гомелі было 23,7 градуса вышэй за нуль (плюс 23,5 у 1993-м), у Гродне — 21,3 градуса цяпла (плюс 20,5 у 2000-м), у Магілёве — 22,8 градуса вышэй за нуль (плюс 19,8 у 1993-м).

Сёння ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 12 па поўначы да 23 градусаў цяпла па поўдні краіны. На гэтым тыдні будзе пераважаць цёплае сухое надвор’е з тэмпературным фонам на 4−7 градусаў вышэйшым за кліматычную норму.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024