Аўгустоўскі канал прапануюць у спіс ЮНЕСКА

Аўгустоўскі канал хочуць уключыць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як прыродна-культурны комплекс. Аб гэтым сёння па выніках рабочай сустрэчы з польскім бокам паведаміў БЕЛТА намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч.

У час сустрэчы ў Гродне бакі абмеркавалі нюансы правядзення міжнароднай канферэнцыі на гэтую тэму 5−6 лістапада. Пройдзе яна на базе двух гарадоў - Гродна і Аўгустова. «Канферэнцыя стане яшчэ адным крокам па ўключэнні Аўгустоўскага канала і прылеглых тэрыторый як адзінага прыродна-культурнага комплексу ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта карпатлівая праца, заяўка павінна быць прапрацавана старанна, памылак быць не павінна», — адзначыў Віктар Лісковіч. Ён падкрэсліў, што аб’ект плануецца прасоўваць як адзіны беларуска-польскі брэнд.

«Ёсць шмат каналаў, унесеных у гэты спіс з пункту гледжання цікавых тэхнічных рашэнняў. Але Аўгустоўскі канал за сваю 180-гадовую гісторыю арганічна ўпісаўся ў прыроду, паўплываў на культуру рэгіёну. Гэта і зараз прыцягвае турыстаў», — распавёў бургамістр Аўгустова Міраслаў Карольчук. Ён адзначыў, што ўнясенне аб’екта ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА павысіць яго прывабнасць для турыстаў з усяго свету.

Адной з тэм сустрэчы, а таксама будучай канферэнцыі стане сумеснае выкарыстанне канала ў турыстычных мэтах і развіццё адпаведнай інфраструктуры. Сярод праектаў, якія абмяркоўваюцца, напрыклад, стварэнне музея канала на вадзе, распрацоўка агульных платформаў і мабільных дадаткаў, якія дапамагалі б турысту атрымаць усю неабходную інфармацыю аб магчымасцях падарожжаў па беларускай і польскай часткі канала, а таксама наваколлі.

«З нашага боку гэта работа вядзецца актыўна. У прыватнасці, працуе партал для бязвізавых турыстаў, створаны мабільныя дадаткі аб веламаршруце ў раёне канала, бліжэйшых славутасцях і цікавых месцах. Рэалізуецца аналагічны праект і па асноўных трасах рэгіёну», — адзначыў Віктар Лісковіч.

Ён падкрэсліў, што рэгіён карыстаецца папулярнасцю ў замежнікаў. У прыватнасці, у Гродне ў бліжэйшыя дні сустрэнуць 100-тысячнага бязвізавага турыста з пачатку года. Пакуль госць такой катэгорыі можа наведваць толькі абласны цэнтр і Гродзенскі раён, аднак з 10 лістапада бязвізавая зона будзе пашырана на ўсю тэрыторыю вобласці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024