У Беларусі хочуць выдаваць IT-крэдыты і стварыць адмысловую вну

У Беларусі хочуць выдаваць IT-крэдыты з адтэрміноўкай плацяжу на два гады. Гэта будуць беспрацэнтныя крэдыты на адукацыю ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Пра гэта пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы расказаў Віктар Пракапеня.

Паводле яго слоў, кожны беларус зможа атрымаць такі крэдыт за кошт сродкаў Парку высокіх тэхналогій на 5 гадоў. Папярэдняя сума — да 6000 руб. Пры гэтым будзе дзейнічаць адтэрміноўка плацяжу на два гады, затым крэдыт можна будзе пагасіць цягам трох гадоў роўнымі плацяжамі.

«ІТ-крэдыты — простае рашэнне. Яно зменіць настрой людзей у краіне, — піша Пракапеня. — Дэкрэт аб ПВТ 2.0 быў не проста падпісаным дакументам. Паглядзіце, як змяніўся настрой беларускіх айцішнікаў. Як змяніўся настрой тых, хто прыязджае да нас з Расіі і Украіны. Мы даем добрыя рэлакацыйныя пакеты, а заробкі ў сферы пачынаюць перавышаць украінскія і расійскія — сур’ёзны выклік для гэтых рынкаў».

Прадпрымальнік упэўнены, што цяпер патрэбны наступны крок — каб у IT было выгадна працаваць не толькі айцішнікам, але і ўсім астатнім. Ён расказаў, што будзе створаная група, якая зоймецца распрацоўкай праекта па IT-крэдытах, і прапанаваў далучыцца да яе ўсім ахвотным.

Таксама Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ідэю аб стварэнні IT-універсітэта, піша euroradio.fm. Ён павінен пачаць працаваць ужо ў новым навучальным годзе.

«Гэта прапанова не толькі IТ-супольнасці, але і вядучых нашых ВНУ: БДУ і БДУІР», — расказаў першы намеснік прэм’ера Аляксандр Турчын. Паводле яго слоў, ужо ў найбліжэйшы час Лукашэнка атрымае праект нарматыўнага прававога акта, які будзе рэгуляваць дзейнасць новай установы адукацыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024