Навіны

«Як скажуць жыхары, так і будзе». На Гагарына прыпынілі будаўніцтва паркоўкі на дзіцячай пляцоўцы

Да канца кастрычніка павінна вырашыцца спрэчнае пытанне з дзіцячай спартыўнай пляцоўкай паміж вуліцамі Міру і Гагарына. Ужо некалькі дзён сярод жыхароў мікрараёна праводзіцца апытанне. Работы па ўладкаванні паркоўкі прыпыненыя.

Каля дзіцячага садка на вуліцы Міру з пачатку кастрычніка пачалі будаваць новую паркоўку для аўтамабіляў. Яе плануюць размясціць на асфальтаванай спартыўнай дзіцячай пляцоўцы. Меркаванні жыхароў вуліцы падзяліліся. Адны кажуць, што пляцоўку чапаць нельга, а іншыя адзначаюць, што на вуліцы няма дзе ставіць аўтамабілі і стаянкай для іх служыць газон.

У гродзенскай ЖКГ распавялі Hrodna.life, што працы па ўладкаванні паркоўкі прыпыненыя. Гарадскія службы праводзяць апытанне, каб пачуць меркаванне жыхароў.

«За апошні час да нас паступіла некалькі зваротаў ад жыхароў мікрараёна. Адны за захаванне дзіцячай пляцоўкі, іншыя за ўладкаванне паркоўкі, — распавядае прадстаўнік гарадской ЖКГ Сяргей Сямашка. — Каб прыняць канчатковае рашэнне праводзіцца апытанне жыхароў мікрараёна. Можна сказаць, праходзіць так званае грамадскае абмеркаванне. Плануем па максімуме апытаць жыхароў і зыходзячы з іх думкі прымем канчатковае рашэнне».

Паркоўка парушыць нормы?

Спартыўная пляцоўка мяжуе з плотам дзіцячага саду. Ад плота да пляцоўкі каля метра. Паводле санітарна-гігіенічных нормаў гэтую пляцоўку ў паркоўку перарабляць забаронена. Санітарны разрыў ад аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак да мяжы тэрыторый устаноў дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, пляцоўкі адпачынку ці дзіцячай пляцоўкі для паркоўкі на 11−50 машын павінен складаць 20 метраў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024