Гродна плануе зменшыць колькасць шкодных выкідаў

Пакуль Гродна не ўваходзіць у лік гарадоў, якія ўзялі на сябе абавязацельствы знізіць на траціну выкіды парніковых газаў да 2030 года. А між тым гэты рух ужо даволі актыўны і ў Беларусі, тут налічваецца паўсотні гарадоў — прыхільнікаў еўрапейскай ініцыятывы. З Гродзенскай вобласці ў супольнасці 10 гарадоў і раёнаў. Да «зялёнага» пагаднення гатовы далучыцца і абласны цэнтр, піша zviazda.by.

Трэба сказаць, што акрамя Гродна ў супольнасць пакуль не ўвайшла і Ліда, буйны горад рэгіёна. Менавіта ў гэтых гарадах знаходзіцца большая частка насельніцтва і прамысловых прадпрыемстваў вобласці. Зразумела, што такія гарады аказваюць і большы ўплыў на кліматычныя змены. А, значыць, і выкіды парніковых газаў тут будуць большыя.

Аб тым, як развіваецца ініцыятыва, нядаўна ішла гаворка на сустрэчы па выніках супрацоўніцтва Еўрапейскага саюза і Гродзенскай вобласці. Старшыня міжнароднай арганізацыі «Экапартнёрства» Юлія Яблонская зазначыла, што пагадненне мэраў — гэта яшчэ і выгадная справа. Еўрапейскі саюз актыўна падтрымлівае крокі ў бок чыстай энергіі праз фінансаванне розных праектаў.

Што зроблена ў межах пагаднення?

Некаторыя гарады Гродзенскай вобласці ўжо атрымалі такую магчымасць. Напрыклад, Навагрудку, які з’яўляецца падпісантам Пагаднення, выдзелены гранты на ўстаноўку ветрапарка (4 мільёны еўра) і сонечных панэляў (500 тысяч еўра). Апошнія ўстаноўлены ў раённай бальніцы. Можна сказаць, што кожны горад і раён, які ўваходзіць у супольнасць пагаднення мэраў па клімаце, ажыццявіў свой «зялёны» праект. У Мастах ды Іўі вядуцца работы па паляпшэнні якасці вады, У Дзятлаве, Карэлічах і Навагрудку пачалася перапрацоўка цвёрдых бытавых адходаў.

— Гэта ўнікальная ініцыятыва, — кажа Юлія Яблонская, — бо яна дапамагае адаптавацца да змены клімату. Гаворка ідзе аб скарачэнні ўжывання паліўна-энергетычных рэсурсаў у ЖКГ, транспарце, муніцыпальнай гаспадарцы, вулічным асвятленні. Да гэтых праектаў павінны далучыцца дэпутаты і актыўна іх прасоўваць.

На гэтую асаблівасць звярнуў увагу падчас сустрэчы кіраўнік Праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Беранд дэ Гроат. На яго думку, «зялёная» эканоміка — актуальны аспект узаемадзеяння. І гаворка ідзе не проста аб пераводзе аб’екта з аднаго віда паліва на іншы, але аб эфектыўным выкарыстанні энергарэсурсаў. У прыватнасці, будаўніцтва ветрагенератараў, выкарыстанне сонечных батарэй, біяпаліва.

Дарэчы, першы вятрак па праграме ЕС у Навагрудку стаў прыкладам для прыватных кампаній. Яны ўстанавілі ў гэтай зоне ветрапарк, які налічвае 13 энергаўстановак. Такім чынам «зялёная» энергетыка тыражуецца ў краіне.

Што будуць рабіць гродзенскія ўлады?

Аргументы сапраўды слушныя. На гэта звярнуў увагу намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык. Ён паведаміў, што гэта тэма ў хуткім часе будзе дэтальна абмяркоўвацца гарадскімі ўладамі.

— Трэба займацца «зялёнай» энергетыкай. Ёсць перспектыва падпісаць пагадненне мэраў, але напачатку трэба распрацаваць праграму ўстойлівага развіцця і зацвердзіць на сесіі гарсавета. Думаю, мы гэта зробім, — запэўніў Андрэй Болтрык. — Рэалізацыя праграмы дазволіць выканаць умовы па скарачэнні шкодных выкідаў. Я не магу сказаць, што ў нас пагражальныя абставіны ў гэтым плане. Такога няма. Ёсць рэкамендацыі па паляпшэнні сітуацыі — замена вулічнага асвятлення, уцяпленне тарцовых фасадаў ды іншае. Мы вядзём гэтую работу, але па сваёй схеме. Трэба будзе ўзгадніць нашы пазіцыі, зыходзячы з еўрапейскага вопыту, каб палепшыць экалогію. Гэта цікавая ініцыятыва, і мы абавязкова ў ёй прымем удзел.

Усяго ў Гродзенскай вобласці зараз рэалізуецца 60 трансгранічных праектаў на 30 мільёнаў еўра.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024